Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры амэрыканскія салдаты загінулі ў выніку выбуху ў Аўганістане

Ілюстрацыйнае фота. Вайскоўцы ЗША ў Кабуле
Ілюстрацыйнае фота. Вайскоўцы ЗША ў Кабуле

Тры салдаты загінулі і яшчэ тры амэрыканцы атрымалі раненьні падчас выбуху самаробнага выбуховага прыстасаваньня ў раёне гораду Газьні на ўсходзе Аўганістану. Паводле інфармацыі «Голасу Амэрыкі», у выніку выбуху таксама пацярпеў яшчэ адзін кантрактар.

У паведамленьні камандаваньня ваеннымі сіламі ЗША ў Кабуле гаворыцца, што ўсіх чатырох параненых эвакуявалі, яны атрымалі неабходную мэдыцынскую дапамогу. Акалічнасьці выбуху ў паведамленьні не раскрываюцца.

Адказнасьць за атаку з выкарыстаньнем бомбы ўзялі на сябе баевікі групоўкі «Талібан».

Газьні — сталіца аднайменнай аўганскай правінцыі, дзе талібы захапілі некалькі раёнаў за апошнія месяцы. Нядаўна баевікі паспрабавалі захапіць адміністрацыйны цэнтар правінцыі.

З улікам сёньняшняга выбуху, у 2018 годзе ў Аўганістане загінулі 11 вайскоўцаў арміі ЗША.

Цяпер у гэтай краіне знаходзіцца каля 14 тысяч амэрыканскіх салдат. Яны вядуць барацьбу з тэрарыстычнымі групоўкамі і займаюцца навучаньнем аўганскіх вайскоўцаў.

XS
SM
MD
LG