Француская паліцыя пачала спэцапэрацыю з выкарыстаньнем зброі ў Страсбургу, паведамляе Reuters. Паліцыянты праводзяць ператрусы ў некалькіх дамах у квартале Нойдарф.
Сьледча-апэратыўная група працуе ў адной са школ Клічава па факце паведамленьня пра выбух.
Колькасьць загінулых падчас акцый пратэсту «жоўтых камізэлек» ў Францыі ўзрасла да шасьці чалавек. Апошняй ахвярай стаў 23-гадовы жыхар Авіньёну. На яго наехаў грузавік. Кіроўца — грамадзянін Польшчы. Яго затрымалі.
Цягнік рухаўся з Анкары ў Конью, аварыя адбылася праз чатыры хвіліны пасьля адпраўленьня 13 сьнежня.
Увечары 13 сьнежня актывіст Зьміцер Казакевіч быў зьбіты машынай каля рэстарацыі «Поедем поедим» ля мэмарыялу Курапаты.
Пракуратура Францыі расьсьледуе страляніну ў Страсбуры як тэракт, заявіў пракурор краіны Рэмі Эйтс.
У аварыі ніхто не пацярпеў, самалёт мае «чыста зьнешнія» пашкоджаньні. У дзень аварыі ў «Барыспалі» былі «вельмі складаныя мэтэаўмовы», дагэтуль праз туманы аэрапорты ў суседніх краінах маюць праблемы з палётамі.
Расейскія касманаўты Алег Кананенка і Сяргей Пракоп’еў знайшлі скразную адтуліну ў прыстыкаваным да Міжнароднай касьмічнай станцыі караблі «Саюз МС-09».
У Яраслаўлі на Ўсерасейскім форуме прафэсійнай арыентацыі «ПроеКТОриЯ» пад выглядам сучаснага расейскага робата, які нібыта ўмее танцаваць, гаварыць і лічыць, паказалі чалавека ў касьцюме робата.
У аўторак увечары ў цэнтры Страсбуры непадалёк ад каляднага кірмашу невядомы адкрыў страляніну. На дадзены момант вядома, што тры чалавекі загінулі, 11 атрымалі раненьні, піша Reuters. Такія ж дадзеныя прыводзіць Le Figaro.
У выніку страляніны ў цэнтры Страсбуру два чалавекі загінулі і адзінаццаць атрымалі раненьні, паведамляе Reuters.
Прэсавая служба генэральнай пракуратуры Армэніі пацьвердзіла, што вайсковец расейскай вайсковай базы ў Гюмры быў затрыманы паводле падазрэньняі ў забойстве мясцовай жыхаркі.
Абломкі поручняў скідвалі праз вокны чацьвёртага паверха, не зважаючы на бясьпеку мінакоў.
Сьледчы камітэт таксама абверг інфармацыю аб тым, што ў абвінавачанага з забітым міліцыянтам да здарэньня быў канфлікт.
Міністар замежных спраў Саудаўскай Арабіі заявіў, што Эр-Рыяд ня мае намеру выдаваць Турцыі абвінавачаных у забойстве Джамаля Хашокджы ў Стамбуле.
Самалёт беларускай авіякампаніі «Белавія», які 9 сьнежня зачапіў зямлю стойкай шасі і зьбіў ліхтар у кіеўскім аэрапорце Барыспаль, дагэтуль знаходзіцца на тэрыторыі аэрапорту, але ўсе іншыя рэйсы ажыцьцяўляюцца згодна з раскладам.
Менская міліцыя паведаміла зранку 10 сьнежня пра званок невядомага чалавека, які заявіў аб замінаваньні «пл. Леніна» — падобна, міліцыя выкарыстоўвае савецкую назву сучаснай плошчы Незалежнасьці.
Самалёт «падчас прабегу правай стойкай шасі закрануў грунт, камандзір карабля выправіў бакавое адхіленьне самалёта, пасьля чаго самалёт працягнуў рух па паласе і заруліў на стаянку».
«Падчас вырульваньня самалёт „Белавія“ зьбіў ліхтары. Самалёт самастойна дайшоў да месца стаянкі. Самалёт належыць Беларусі і яны будуць высьвятляць прычыны таго, што адбылося. У яго падрапаны абцякальнік. Іншых пашкоджаньняў няма»
У пятніцу два польскія актывісты ўварваліся на сцэну падчас канцэрту хору Аляксандрава ў горадзе Быдгашч. Рафал Сушэк і Міхал Вайцяшчук разгарнулі транспаранты «Крамлёўскі рашызм прэч за Дон».
Малочны завод зь Беларусі паставіў сваю прадукцыю ў Санкт-Пецярбург у адрас структуры, прызнанай да гэтага банкрутам, паведамляе Белта.
7 сьнежня суд Акцябрскага раёну Гомельскай вобласьці аштрафаваў на 7 базавых велічынь актывістку АГП Алену Луцковіч. Яе абвінавацілі ў крадзяжы сыру ў краме «Эўраопт».
7 сьнежня 1988 году у Армэніі здарыўся магутны землятрус. Горад, які тады называўся Ленінаканам, цяпер мае назву Гюмры. Мінулі тры дзесяцігодзьдзі, а рэгіён усё яшчэ адчувае наступствы бяды, калі загінулі больш за 25 тысяч чалавек і была нанесеная велізарная эканамічная шкода ўсёй краіне.
Улады Парыжу і француская паліцыя падрыхтаваліся да «беспрэцэдэнтных» мераў бясьпекі ў суботу, 8 сьнежня.
Вядомы расейскі блогер Ільля Варламаў выявіў чарговы фэйк расейскай прапаганды, які меў дачыненьне і да Беларусі.
Увечары 6 сьнежня ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» здарылася задымленьне ў будаўнічай зоне, паведамілі Свабодзе ў прэс-службе аэрапорту.
Уначы 4 сьнежня пры ўезьдзе ў Грозны з боку Аргуну адбылося здарэньне са сьмяротнымі ахвярамі. Mercedes, за стырном якога быў кіраўнік Шалінскага раёну і стрыечны брат кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава Турпан-Алі Ібрагімаў (мянушка Хуткі), на велізарнай хуткасьці ўрэзаўся ў «Жыгулі».
У небе над японскім востравам Хансю ў ноч на 6 сьнежня сутыкнуліся і пацярпелі крушэньне два самалёты марской пяхоты ЗША. На борце самалётаў знаходзіліся сямёра вайскоўцаў, шасьцёра зь іх пакуль лічацца зьніклымі бязь вестак. Крыніцы ва ўрадзе ЗША пацьвердзілі Reuters гэтую інфармацыю.
Праваабаронцы «Вясны» зьмясьцілі на сайце аповед студэнткі гарадзенскага ўнівэрсытэту Варвары, якая кажа пра зьдзекі і пагрозы ў міліцыі Гародні.
Амэрыканская кампанія Microsoft выдаліла рэклямны ролік з удзелам расейскага актора Івана Ахлабысьціна.
Ізраіль пачаў вайсковую апэрацыю на мяжы зь Лібанам, паведамляе Reuters. Вайскоўцы маюць намер выявіць і ліквідаваць падземныя тунэлі, якія лібанская групоўка «Хэзбала» выкарыстоўвае для перакіданьня джыхадыстаў на ізраільскую тэрыторыю.
Удзень 4 сьнежня ў Барысаве адбыўся выбух у жылым доме. Пачаўся пажар, дом разваліўся.
Міністэрства культуры Расеі зьмяніла кіраўніцтва Маскоўскага мастацкага тэатру імя Горкага
Вайскоўца тэрміновай службы знайшлі павешаным 5 верасьня. На яго шыі было дзьве стангуляцыйныя баразны. Родныя катэгарычна нязгодныя з вэрсіяй пра суіцыд.
4 сьнежня ў Гомлі пачаўся разгляд гучнай справы былога старшыні Гомельскага райвыканкаму Аляксандра Сітніцы.
Прэзыдэнт Нігерыі Махамаду Бухары паспрабаваў разьвеяць чуткі пра тое, што ён нібыта памёр і яго замяніў двайнік.
У Сырыі адзін зь лідэраў групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу аль-Умарайн быў забіты кропкавым авіяўдарам кааліцыі пад кіраўніцтвам ЗША, паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка адміністрацыі Трампа.
У Кнізе рэкордаў Гінэса зьявілася паведамленьне аб рэгістрацыі рэкорду, у якім анэксаваны Расеяй Севастопаль пазначаны як «расейскі».
У Менску гарэў студэнцкі інтэрнат. Пажар быў ліквідаваны ўвечары 2 сьнежня, людзі эвакуяваліся самі.
43 пажары ва ўсіх абласьцях Беларусі зафіксаваныя за мінулыя суткі Міністэрствам па надзвычайных сытуацыях.
Колькасць пацярпелых падчас сутыкненьняў дэманстрантаў з паліцыяй у Парыжы перавысіла 100 чалавек. Пра гэта ў суботу са спасылкай на міністра ўнутраных справаў краіны Крыстофа Кастанэра паведаміла радыёстанцыя France-Info.
У Парыжы ў суботу зноў адбыліся сутыкненьні паміж паліцыяй і так званымі «жоўтымі камізэлькамі» — удзельнікамі дэманстрацый супраць павышэньня падатку на дызэльнае паліва.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель спазьнілася на саміт G20 у Аргентыне, бо ўрадавы самалёт зьдзейсьніў вымушаную пасадку ў Кёльне. Потым іншым самалётам яна прыляцела ў Мадрыд, дзе перасела на звычайны рэйс кампаніі Iberia.
Губэрнатар Аляскі Біл Уокер 30 лістапада абвясьціў у штаце рэжым стыхійнага бедзтва ў сувязі зь землятрусам.
Сетка гатэляў Marriott заявіла пра магчымую ўцечку пэрсанальных зьвестак 500 мільёнаў кліентаў па ўсім сьвеце. Хакеры маглі атрымаць доступ да інфармацыі яшчэ ў 2014 годзе.
Супрацоўнікі міліцыі праз падазрэньне ў зьбіваньні 21-гадовага хлопца затрымалі 5 менчукоў: 21-гадовага, двух 18-гадовых і двух 17-гадовых. Па факце здарэньня заведзеная крымінальная справа, паведамляе Сьледчы камітэт.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель прапусьціць адкрыцьцё саміту «Групы 20» у Аргентыне пасьля таго, як ўрадавы самалёт, якім яна ляцела ў Буэнас-Айрэс, зрабіў аварыйную пасадку ў Кёльне.
Камісія па надзвычайных сытуацыях прыняла рашэньне аб прыпыненьні працы школы ў № 4 у Асіповічах, паведаміла Міністэрства па надзвычайных сытуацыях (МНС) Беларусі.
У Аўстрыі, у Вене, трое невядомых скралі з будынку аўкцыённага дому Dorotheum карціну францускага імпрэсіяніста Агюста Рэнуара, напісаную ў 1895 годзе. Карціна ацэньваецца прыкладна ў € 120-160 тысяч.
Загрузіць яшчэ