Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Маёр спэцназу ДНР» стаў намесьнікам кіраўніка маскоўскага тэатру МХАТ


Захар Прылепін

Міністэрства культуры Расеі зьмяніла кіраўніцтва Маскоўскага мастацкага тэатру імя Горкага (МХАТ). Замест Тацьцяны Даронінай, якая ўзначальвала тэатар больш за 30 гадоў, мастацкім кіраўніком тэатра прызначаны рэжысёр Эдуард Баякоў, а яго намесьнікам па літаратурнай частцы стаў пісьменьнік Захар Прылепін.

Прылепін у 2017 годзе кароткі час быў намесьнікам камандзіра аднаго з падразьдзяленьняў сэпаратыстаў «ДНР». Аднак з «ДНР» пісьменьнік хутка зьехаў і вярнуўся ў Расею. Служба бясьпекі Ўкраіны абвінаваціла Прылепіна ў тэрарызьме.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG