Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь прадавала прадукты ў Расею махлярам. Страты на $1,5 млн


Генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк
Генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк

Малочны завод зь Беларусі паставіў сваю прадукцыю ў Санкт-Пецярбург у адрас структуры, прызнанай да гэтага банкрутам, паведамляе Белта.

Паводле слоў генэральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка, нанесеная шкода ацэньваецца ў памеры $500 тыс. Канюк дадаў, што на махлярскую схему з пастаўкамі гэтай жа санкт-пецярбургскай структуры, як высьветлілася, аказаліся завязаныя і некаторыя іншыя беларускія мяса- і малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Агульны памер шкоды склаў $1,5 млн.

Праваахоўныя органы Беларусі маюць намер распачаць крымінальную справу па фактах паставак беларускай малочнай прадукцыі ў Расею, якія маюць прыкметы махлярства.

Пра гэта генэральны пракурор Беларусі паведаміў сёньня журналістам у Маскве перад нарадай у пасольстве Беларусі ў Расеі па пытаньнях скарачэньня пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG