Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сцэну падчас выступу хору Аляксандрава ў Польшчы выбеглі праўкраінскія актывісты. ВІДЭА


У пятніцу два польскія актывісты ўварваліся на сцэну падчас канцэрту хору Аляксандрава ў горадзе Быдгашч. Рафал Сушэк і Міхал Вайцяшчук разгарнулі транспаранты «Крамлёўскі рашызм прэч за Дон» і скандавалі лёзунг «Рукі прэч ад Украіны», «Слава ўкраінцам, якія змагаюцца за нашу і вашу свабоду».

Як паведамляе польскі партал oko.press, гэта адбылося пасьля выкананьня хорам песьні «Сьвяшчэнная вайна», калі казакі-акрабаты з шаблямі пакідалі сцэну, то на яе выбеглі праўкраінскія актывісты.

Адзін зь іх скінуў расейскі сьцяг, які стаяў побач. Ніхто з амаль сотні вайскоўцаў не зарэагаваў на гэтае здарэньне.

Ахова вывела актывістаў ў залі. На месца прыбыла паліцыя. Сьпісаўшы ў актывістаў дадзеныя, іх адпусьцілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG