Пажар быў ліквідаваны ў ноч з 2 на 3 сьнежня, людзі эвакуяваліся самі, ніхто не пацярпеў.
У інтэрнаце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэта 2 сьнежня ўвечары адбыўся пажар, студэнты з інтэрнату эвакуяваліся самі. Пра гэта паведамілі менскія ратавальнікі ў сваім афіцыйным акаўнце ў твітары. Узгараньне адбылося ў будынку інтэрнату на праспэкце Незалежнасьці 148, корпус 1.
У 23.52 пажар быў ліквідаваны. На здымках, апублікаваных ратавальнікамі, відаць, што агонь пашкодзіў маёмасьць у адным з пакояў інтэрнату: кампутар, сьцены і ложак. Быў задымлены адзін з паверхаў.
МНС высьвятляе прычыны здарэньня.