Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У небе над Японіяй сутыкнуліся два вайсковыя амэрыканскія самалёты

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У небе над японскім востравам Хансю ў ноч на 6 сьнежня сутыкнуліся і пацярпелі крушэньне два самалёты марской пяхоты ЗША. На борце самалётаў знаходзіліся сямёра вайскоўцаў, шасьцёра зь іх пакуль лічацца зьніклымі бязь вестак. Крыніцы ва ўрадзе ЗША пацьвердзілі Reuters гэтую інфармацыю.

Па зьвестках Корпусу марской пяхоты ЗША, інцыдэнт адбыўся каля 2 гадзін ночы 6 сьнежня. Абодва самалёты ўзьляцелі з аэрадрому базы марской пяхоты ЗША ў раёне гораду Івакуні на паўднёвым усходзе вострава Хансю, за 55 км на поўдзень ад Хірасімы.

У паведамленьні Пэнтагону гаворыцца, што самалёты выконвалі заплянаваны трэнавальны палёт. Падрабязнасьці інцыдэнту ў заяве не прыводзяцца.

Паводле інфармацыі Мінабароны Японіі, сама меней адзін з амэрыканскіх вайскоўцаў выжыў. Яго знайшлі японскія ратавальнікі. Марскі пяхотнік, які выжыў, знаходзіўся на борце зьнішчальніка FA-18, расказаў журналістам міністар абароны Такешы Івая.

Крыніца ва ўрадзе ЗША, якая папрасіла не называць сваё імя, паведаміла Reuters, што ў небе над Японіяй сутыкнуліся рэактыўны зьнішчальнік FA-18 і палівазапраўшчык KC-130. Паводле суразмоўцы Reuters, вайскоўцы пакуль ня высьветлілі прычыны сутыкненьня, цяпер вядзецца расьсьледаваньне гэтага інцыдэнту.

XS
SM
MD
LG