Цягнік рухаўся з Анкары ў Конью, аварыя адбылася праз 4 хвіліны пасьля адпраўленьня.
13 сьнежня хуткасны цягнік сышоў з рэек у Турэччыне, у выніку аварыі загінулі 4 чалавекі, больш за 40 атрымалі раненьні, паведамляе тэлеканал Haberturk.
Праз 4 хвіліны пасьля адпраўленьня цягнік сутыкнуўся зь іншым прыгарадным цягніком, ад чаго два вагоны саставу перакуліліся і ўрэзаліся ў надземны пешаходны пераход. Ад удару ён абваліўся.
На месцы працуюць супрацоўнікі МНС і паліцыя.