Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас пратэстаў у Парыжы пацярпела больш за 100 чалавек


Колькасць пацярпелых падчас сутыкненьняў дэманстрантаў з паліцыяй у Парыжы перавысіла 100 чалавек. Пра гэта ў суботу са спасылкай на міністра ўнутраных справаў краіны Крыстофа Кастанэра паведаміла радыёстанцыя France-Info.

Паводле яе, адзін з пацярпелых застаецца ў крытычным стане.

Увесь вечар цэнтар Парыжу асьвятлялі пажары, дэманстранты зьнішчалі прыпаркаваныя транспартныя сродкі на сваім шляху, у тым ліку і машыны муніцыпальных службаў. Выключэньне складалі толькі карэты хуткай дапамогі і грузавікі пажарных.

Некаторыя машыны пратэстоўцы актыўна выкарыстоўвалі: у сярэдзіне дня інтэрнэт абляцела відэа, на якім маніфэстанты ў суправаджэньні грузавой плятформы штурмуюць пазыцыі ахоўнікаў парадку.

Адбіліся сёньняшнія падзеі і на працы грамадзкага транспарту, у значнай ступені абмежаваны рух мэтро.

«Мы мелі справу зь вельмі радыкальнымі агрэсіўнымі людзьмі», — заявіў у этэры каналу BFM кіраўнік Галоўнага упраўленьня ўнутранай бясьпекі Францыі Ляран Нуньес. Паводле яго, пагромшчыкі выйшлі на вуліцы зусім не з пратэстных памкненьняў, а выключна дзеля сутычак з паліцыяй, пра што сьведчыць іх экіпіроўка (супрацьгазы, лыжныя маскі, каскі і піратэхніка).

Мацней за ўсё за час маніфэстацый з сымбаляў Парыжу пацярпела Трыюмфальная арка, дзе беспарадкі адбываліся з самае раніцы. Яе калёны пакрыліся графіці, а над вечным агнём у яе падножжа, вакол якога маніфэстанты паставілі жалезныя загарадкі, паўдня праляталі газавыя гранаты й камяні, часта трапляючы на магілу Невядомага салдата. таксама была зламаная адна з брамаў у сад Цюільры.

Паводле апошніх дадзеных у выніку беспарадкаў у Парыжы былі затрыманыя ня менш за 255 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG