Злучаныя Штаты Амэрыкі адправілі ў Чорнае мора дэсантны карабель сваіх вайскова-марскіх сілаў для падтрыманьня бясьпекі ў рэгіёне, паведаміў 6-ы флёт ЗША. На яго борце знаходзіцца частка сіл марской пяхоты, гаворыцца ў паведамленьні.
У Падкарпацкім ваяводзтве Польшчы ў аварыю трапіў аўтобус зь беларускімі лыжнікамі і сноўбардыстамі. Пра гэта паведаміў Свабодзе адзін з пасажыраў аўтобуса.
У мінулым годзе колькасьць загінулых у выніку авіякатастроф рэзка ўзрасла ў параўнаньні з 2017 годам, але 2018 год па-ранейшаму застаецца адным з самых бясьпечных за ўсю гісторыю назіраньняў.
У лістападзе студэнтка ўлікова-эканамічнага факультэту БДЭУ напісала заяву аб выхадзе з БРСМ праз рэлігійныя перакананьні. Сёньня яна знайшла ў паштовай скрыні ліст з рашэньнем пярвічнай арганізацыі.
Расейская амбасада ў Бэніне пацьвердзіла, што ўсе шасьцёра чальцоў экіпажа грузавога судна, выкрадзеныя ў ноч на 2 студзеня — грамадзяне Расеі.
Сьледчы камітэт 4 студзеня завёў крымінальную справу па факце забойства ў Віцебскім раёне жанчын 78 і 76 гадоў. Падазраванага затрымалі.
Расейскае міністэрства надзвычайных сытуацый паведаміла, што на анэксаваным паўвостраве 4 студзеня з прычыны дрэннага надвор’я бяз электрычнасьці засталіся 28 населеных гарадоў і пасёлкаў.
У штаце Керала на поўдні Індыі працягваюцца сутыкненьні радыкальна настроеных індуістаў з паліцыяй. Іх прычынай стала адмена забароны на ўваход жанчын у адзін з храмаў.
У гомельскім аэрапорце пры дазапраўцы грузавога самалёта загінулі 87 коз. Жывёлаў перавозілі ў Казахстан з Эўропы.
Памежнікі і мытнікі зьвярнулі ўвагу на торбу «з прыкметамі жыцьця». У ёй знайшлі 22-гадовую жанчыну, якая такім чынам спрабавала перасекчы мяжу.
Атака закранула ўсе прадстаўленыя ў нямецкім парлямэнце партыі, акрамя правапапулісцкай «Альтэрнатывы для Нямеччыны», адзначае выданьне.
У Магнітагорску апазнаныя целы ўсіх 39 загінулых у выніку разбурэньня ад выбуху пад’езда дзесяціпавярховага жылога дома. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе адміністрацыі гораду. Сярод ахвяраў — шэсьць дзяцей. Сёньня пройдуць першыя пахаваньні загінулых.
Яўген Катляроў, вядомы ў сацсетках як «Евгений Какойта», заявіў, што выдумаў гісторыю з затрыманьнем у навагоднюю ноч актывіста Мікіты Канцавога — як і самога актывіста.
Ва ўпраўленьні ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму Свабодзе пацьвердзілі факт ДТЗ з удзелам супрацоўніка ДАІ. Свабода даведалася новыя падрабязнасьці здарэньня.
Найстарэйшай ахвяры выбуху ў жылым доме ў расейскім Магнітагорску было 95 гадоў, яна загінула разам з дачкой.
У тэлеграм-канале NEXTA зьявілася інфармацыя пра тое, што ў Магілёўскім раёне інспэктар ДАІ з Чэрыкава насьмерць зьбіў пэнсіянэра і зьнік, паведамляе Tut.by.
Дзяржаўны сакратар ЗША Пампэо таксама заклікаў улады РФ даць тлумачэньне прычын арышту Пола Ўілана.
Ратавальнікі, якія працуюць на месцы выбуху і абвалу часткі жылога дома на вуліцы Карла Маркса ў Магнітагорску, ведучы пошук целаў загінулых або ацалелых, знайшлі пад заваламі ката.
У расейскім горадзе Магнітагорску Чалябінскай вобласьці выбухнуў бытавы газ, абваліўся пад'езд, загінулі больш за 20 чалавек. Свабода згадала выбухі і атручэньні газам ў жылых дамах у Беларусі. Зь якіх прычын яны здараліся і якія былі наступствы?
З-пад завалаў пад’езду ў Магнітагорску, які паваліўся 31 сьнежня, ратавальнікі дасталі целы 21 загінулага. Сярод іх два дзіцяці.
Старшыня Сьледчага камітэту ганарыцца сям’ёй, але ня можа вызначыць гандбаліста году.
Ратавальнікі, якія працягваюць пошукавую апэрацыю на месцы трагедыі ў расейскім горадзе Магнітагорску, дасталі з-пад завалаў цела трохгадовай дзяўчынкі, а пасьля — цела мужчыны.
На Філіпінах колькасьць загінулых у выніку апоўзьняў і паводак узрасла да 85 чалавек, 20 чалавек зьніклі бязь вестак.
Сайт Aviation Safety Network, які адсочвае і вывучае авіяздарэньні, у штогадовай справаздачы назваў 2018 год трэцім самым бясьпечным годам для авіяпералётаў у гісторыі па колькасьці крушэньняў.
Брытанская паліцыя заявіла, што расьсьледуе нажавы напад на станцыі мэтро «Вікторыя» ў Манчэстэры як тэрарыстычны акт.
Афіцыйна пацьверджаная колькасьць загінулых у выніку выбуху і абвалу пад’езда дома ў горадзе Магнітагорску Чалябінскай вобласьці Расеі дасягнула 16 чалавек, паведамляе «Настоящее время» са спасылкай на МНС Расеі.
Усё пачалося з заўвагі пра спробу станчыць на стале.
Тры чалавекі загінулі ў выніку загараньня маршрутнай «Газэлі» ў Магнітагорску, на месцы працуюць супрацоўнікі ФСБ. Пра гэта паведаміла ў аўторак прэс-служба губэрнатара Чалябінскай вобласьці.
48-гадовы амэрыканец Пол Ўілан, жыхар гораду Нові, штат Мічыган, затрыманы ў Маскве паводле падазрэньня ў шпіёнскай дзейнасьці, аказаўся вайскоўцам марской пяхоты ў адстаўцы, які прыехаў у Расею на вясельле.
На захадзе Нямеччыны 50-гадовы мужчына наўмысна наехаў на групу людзей, пацярпелі як мінімум чатыры чалавекі. Як паведаміла ў аўторак мясцовая паліцыя, інцыдэнт адбыўся ў навагоднюю ноч.
Тры чалавекі, у тым ліку паліцыянт, атрымалі нажавыя раненьні ў выніку нападу невядомага ў мэтро гораду Манчэстэру позна ўвечары 31 сьнежня. Двое з пацярпелых маюць сур’ёзныя раненьні, аднак іх жыцьцю нічога не пагражае. Паліцыянт лёгка паранены і раніцай 1 студзеня выпісаўся са шпіталя.
У Токіё 21-гадовы мужчына ўчыніў наезд на пешаходаў на знак пратэсту супраць пакараньня членаў забароненай у шэрагу краінаў рэлігійнай арганізацыі «Аум Сінрыкё». Паводле дадзеных тэлеканалу CNN, дзевяць чалавек былі параненыя, адзін зь іх застаецца ў крытычным стане.
Лекары хуткай дапамогі аглядаюць грудное дзіця, выцягнутае з-пад завалаў абваленага пад’езда ў Магнітагорску.
У маскоўскім парку Горкага ў ноч на 1 студзеня абваліўся пешаходны пераход, дзе ў гэты момант знаходзіліся некалькі сотняў людзей. 13 чалавек пацярпелі.
Як напісаў Трамп ў твітэры, дэмакраты сваёй адмовай зрабіць больш жорсткім іміграцыйную палітыку і, у прыватнасьці, вылучыць сродкі на будаўніцтва памежнай сьцяны патураюць нелегальнай іміграцыі.
Кола падазраваных звузілася зь некалькіх тысяч да некалькіх соцень чалавек. Пра гэта заявіў генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка ў эфіры «5 канала», паведамляе УНІАН.
Апэрацыі праводзіліся раніцай у суботу ў раёне Гізы і на поўначы Сінайскага паўвостраву. У Гізе былі забітыя 30 экстрэмістаў, у Эль-Арыш дзесяць.
Трое турыстаў з Віетнаму і экскурсавод-эгіпцянін загінулі ў выніку падрыву турыстычнага аўтобуса ў эгіпецкай Гізе, недалёка ад Каіра. Яшчэ 12 чалавек параненыя, паведамляе эгіпецкае міністэрства ўнутраных спраў.
Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў затрымалі 27 сьнежня ў Менску кіраўнікоў салігорскага ААТ «Беларуськалій».
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) усё яшчэ працягвае чакаць вяртаньня 24 мэдалёў, якія былі адабраныя ў расейскіх спартоўцаў, абвінавачаных ва ўжываньні допінгу на Гульнях 2008, 2012 і 2014 гадоў. Паводле дадзеных ТАСС, у лёгкай атлетыцы расейскія алімпійцы вярнулі толькі пяць мэдалёў.
Двое мужчын са страйкбольнай зброяй напалохалі пасажыраў у парыскім аэрапорце. Адзін зь іх, як мяркуецца, беларус. Іх затрымалі, але неўзабаве адпусьцілі.
У Менску 18 сьнежня затрымалі бізнэсоўца, былога ўласьніка начнога клюбу Dozari і рэстарацыі «Галерэя» Алега Пяткевіча. У КДБ 26 сьнежня гэтую інфармацыю пацьвердзілі.
Сьледчы камітэт прадʼявіў абвінавачаньне адміністратару хакейнага клюбу «Нёман» у Горадні за меркаваны крадзеж 4655 эўра, выдзеленых клюбам на паездку дзіцячай каманды на матчы ў Эстоніі.
Мадэль з Казахстану Дынагул Тасава заявіла ў Instagram, што партнэр зьбіў яе пасьля таго, як яна прыняла ўдзел у модным паказе і паказала сукенку з празрыстай устаўкай, якая агалял грудзі.
Сьледчы камітэт Беларусі завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы аб выбуху на Скідзельскім цукровым камбінаце ў лютым 2017 году. Пра гэта паведамляе аддзел інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю СК.
Іміграцыйныя ўлады ЗША паведамілі, што 8-гадовы хлопчык з Гватэмалы памёр у зьняволеньні — гэта другі такі выпадак ў гэтым месяцы.
Напярэдадні суду Кевін Спэйсі выпусьціў відэа «Я скажу шчыра», дзе гаворыць у вобразе пэрсанажа Фрэнка Андэрвуда з сэрыялу «Картачны домік».
Ахвярамі цунамі ў Зондзкай пратоцы, якая падзяляе інданэзійскія выспы Ява і Суматра, сталі больш за 370 чалавек, параненыя праблізна паўтары тысячы, 120 чалавек зьніклі бязь вестак.
Яшчэ два захопленыя Фэдэральнай службай бясьпекі Расеі каля берагоў анэксаванага Крыму ўкраінскія маракі, Юры Будзіла і Андрэй Шаўчэнка, заявілі падчас сьледчых дзеяньняў, што зьяўляюцца ваеннапалоннымі.
Загрузіць яшчэ