Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя ў Гатвіку працягвае расьсьледаваць справу дронаў, якіх, магчыма, зусім і не было


Паліцэйскі верталёт у небе над Гатвікам
Паліцэйскі верталёт у небе над Гатвікам

Паліцыя графства Сасэкс настойвае на працягу расьсьледаваньня палёту бесьпілётнікаў вакол лёнданскага лётнішча Гатвік нягледзячы на камэнтар мясцовага кіраўніка вышуковай паліцыі, які не выключае, што ніякіх дронаў наогул не было.

У заяве ў сетцы Twitter у нядзелю ўвечары паліцыя заявіла, што было зафіксавана 67 здымкаў дронаў, зробленых прыватнымі асобамі, паліцыянтамі, а таксама супрацоўнікамі лётнішча, якое месьціцца за 45 кілямэтраў на поўдзень ад Лёндану.

Паліцыя сказала: «Мы знайшлі пашкоджаны дрон, мы апытваем усіх навакольных жывароў і зьбіраем заявы ад усіх, хто бачыў дроны».

Гэтая заява была зроблена пасьля таго, як кіраўнік вышуковай паліцыі графства Сасэкс Джэйсан Тынглі сказаў, што, «магчыма», ніякіх бесьпілётных лятальных апаратаў раёне лётнішча наогул не было.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG