Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое арыштаваных за дроны, якія паралізавалі працу лёнданскага аэрапорту


Пасажыры ў аэрапорце Гатвік

Паліцыя Англіі арыштавала двух чалавек у сувязі з падзеямі ў лёнданскім аэрапорце Гатвік. Яго праца была паралізаваная больш чым на суткі праз зьяўленьне неапазнаных бесьпілётнікаў.

На пошукі апэратараў дронаў былі кінутыя не менш за дваццаць падразьдзяленьняў паліцыі пры падтрымцы вайсковых спэцыялістаў. Імёны арыштаваных не раскрываюцца, расьсьледаваньне яшчэ ня скончана, паведамляе CNN.

Другі па загружанасьці аэрапорт Вялікабрытаніі быў зачынены на 33 гадзіны ўвечары ў сераду, 19 сьнежня. Каля 150 тысяч пасажыраў не змаглі выляцець або прыляцець у Лёндан, былі адмененыя або перанакіраваныя больш за 1000 рэйсаў. У паліцыі заяўлялі, што інцыдэнт з дронамі ніяк не зьвязаны з тэрарызмам. Але міністар транспарту Брытаніі Крыс Грэйлінг назваў інцыдэнт у аэрапорце «новым відам атакі».

Некалькі брытанскіх мэдыя паведамілі, што за інцыдэнтам могуць стаяць экалягічныя актывісты. Аднак ні адна група эколягаў не ўзяла на сябе адказнасьць за падзеі ў аэрапорце.

Апэратарам дронаў пагражае да пяці гадоў турмы за парушэньне бясьпекі палётаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG