Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры выбуху на шахце ў Чэхіі загінула 13 гарнякоў


У чацьвер на шахце ў чэскім горадзе Карвіна загінула 13 гарнякоў — 12 палякаў і адзін чэх. Яшчэ трое параненых застаюцца ў шпіталі, стан аднаго зь іх крытычны.

Ратаўнічыя працы ўскладняе пажар у шахце.

На месца здарэньня прыехалі прэм’ер-міністры Чэхіі і Польшчы Андрэй Бабіш і Матэвуш Маравецкі. Маравецкі назваў здарэньне вялікай трагедыяй, у нядзелю ў Польшчы будзе абвешчаны дзень жалобы.

Прычынай катастрофы быў выбух мэтану на глыбіні 880 мэтраў, які разбурыў некаторыя канструкцыі шахты. Тэмпэратура ў шахце цяпер дасягае 200 градусаў, а ў месцы пажару яшчэ болей.

З 13 гарнякоў на паверхню ўдалося дастаць толькі аднаго. Калі ўдасца выцягнуць астатнія целы, пакуль не вядома, хутчэй за ўсё гэта адбудзецца ўжо пасьля Новага году.

«У пэўны момант пры разгараньні пажару мы ацанілі сытуацыю так, што да работнікаў дабрацца немагчыма. Канцэнтрацыі там неспалучальныя з жыцьцём. Кіраўнікі ліквідацыі аварыі вырашылі цалкам зачыніць прастору шахты», паведаміў Балеслаў Кавальчык, кіраўнік апэратара шахты — кампаніі OKD

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG