Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Віцебшчыне два чалавекі загінулі пад коламі грузавікоў за адну ноч


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Кіроўца грузавіка зьбіў пешахода на трасе Р20 пад Полацкам і зьехаў, паведамілі БелТА ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама. Сьмяротная аварыя здарылася ноччу 21 сьнежня на 61-м кілямэтры аўтадарогі Віцебск — Полацк.

«Нявызначаны кіроўца вялікагрузу ехаў меркавана з боку Полацку ў напрамку Віцебску. Ён наехаў на пешахода, які знаходзіўся на праезнай частцы. У выніку ДТЗ 38-гадовы жыхар Наваполацка памёр на месцы здарэньня», — паінфармавалі ў ДАІ.

Кіроўца абвешчаны ў вышук.

Падобнае ДТЗ здарылася ўжо раніцай 22 сьнежня і пад Бягомлем.

«Кіроўца аўтацягніка „Мэрсэдэс-Бэнц Атэга“ зьбіў 40-гадовага жыхара вёскі Ўлесьсе, які выйшаў на дарогу. Мужчына атрымаў шматлікія пераломы і пашкоджаньні ўнутраных органаў, быў дастаўлены ў рэанімацыю. Ён памёр праз некалькі гадзін», — паведамілі ў ДАІ.

Абодва пешаходы знаходзіліся на праезнай частцы ў цёмны час бязь флікераў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG