Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У лабавым сутыкненьні ў Рагачоўскім раёне загінулі 3 чалавекі. ФОТА

Як падае Telegram-канал Сьледчага камітэту Беларусі, аварыя адбылася на аўтадарозе Жлобін —​ Рагачоў паблізу вёскі Лучын.

Папярэдне высьветлена, што кіроўца аўтамабіля «Нісан» на закругленьні дарогі выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем «Аўдзі».

У выніку ДТЗ тры жанчыны, пасажыркі аўтамабіля «Нісан», загінулі на месцы.

Сьледча-апэратыўная група працуе на месцы здарэньня. Туды ж для практычнай дапамогі прыбылі супрацоўнікі абласнога ўпраўленьня Сьледчага камітэту.

XS
SM
MD
LG