Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавіцкі вакзал эвакуавалі пасьля званку пра мініраваньне

абноўлена
Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Баранавічах пасажыраў эвакуявалі з вакзала ў сувязі з паведамленьнем пра мініраваньне, паведаміў Tut.by карыстальнік.

Паводле афіцыйнага прадстаўніка УУС Берасьцейскай вобласьці Сяргея Дудчанкі, званок ад жанчыны, якая паведаміла пра мініраваньне, паступіў у МНС.

Правяраць паведамленьне прыехалі міліцыянты, ратавальнікі і сапёры. Людзей вывелі на вуліцу. Міну не знайшлі.

Пазьней міліцыя высьветліла, што ілжывае паведамленьне пакінула 42-гадовая жанчына, якая стаіць на псыхіятрычным уліку, паведаміла БелТА.

XS
SM
MD
LG