Паводле ўладаў, гэта былі простыя самаробныя выбуховыя прылады.
«Ваша месца жыхарства трапіла ў ахоўную зону».
Як перадаюць міжнародныя інфармацыйныя агенцтвы, раніцай у сераду ў Нью-Ёрку быў эвакуіраваны Warner Building, дзе знаходзіцца рэдакцыя тэлекампаніі CNN. Будынак ачэплены.
Яшчэ адну пасылку з бомбай адправілі Бараку Абаму.
Кіроўца маршруткі, якая трапіла ў аварыю пад Валожынам на трасе Менск — Горадня, ад моманту атрыманьня правоў парушыў ПДР 130 разоў. За апошнія 2 гады ў базе ДАІ зафіксаваныя больш за 30 ягоных парушэньняў.
У Рыме ў выніку аварыі эскалятара на станцыі мэтро «Рэспубліка», паводле ўдакладненых зьвестак, пацярпелі і былі шпіталізаваныя 15 расейцаў. Трое пацярпелых у цяжкім стане.
У выніку агляду машыны было знойдзена 5705 пачкаў цыгарэтаў беларускай вытворчасьці. Цяпер ідзе папярэдняе сьледзтва, машына і цыгарэты затрыманыя, грамадзянін Беларусі вызвалены пад заклад.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што забойства апазыцыйнага саудаўскага журналіста Джамаля Хашокджы было наўмысным і загадзя спланаваным.
Сораса не было дома ў момант інцыдэнту. Ніхто не пацярпеў, сапэры падарвалі бомбу ў лесе.
У Быхаўскім раёне ў вёсцы Лудчыцы на ўроку фізкультуры 19 кастрычніка памёр вучань трэцяй клясы. Пахавалі яго 21 кастрычніка.
Паводле зьвестак ДАІ а 3-й ночы пад коламі цяжкагрузнага аўтамабіля загінуў салдат 1999 году нараджэньня.
«Усе катаваньні, якія апісаны ў рамане "Архіпэляг ГУЛАГ", практыкуюцца і цяпер», — кажа былы зьняволены папраўчай калёніі № 1 у Яраслаўскай вобласьці Расеі Руслан Вахапаў.
Апазыцыйны саудаўскі журналіст Джамаль Хашокджы загінуў у выніку выкарыстаньня супраць яго «задушлівага прыёму», калі спрабаваў вырвацца з консульства Саудаўскай Арабіі і паклікаць на дапамогу.
Супрацоўнікамі менскай міліцыі сумесна з АМАПам «праведзена рэйдавая адпрацоўка тэрыторыі гандлёвага дома "Ждановічы" для выяўленьня асоб, якія парушаюць грамадзкі парадак, займаюцца бадзяжніцтвам і папрашайніцтвам», паведамляе прэс-служба сталічнага ГУУС.
У Афганістане радыкальныя ісламісты ўчынілі каля 200 нападаў падчас парлямэнцкіх выбараў, якія пачаліся напярэдадні. Пра гэта паведамляюць афганскія СМІ.
Міліцыянты затрымалі берасьцейскіх актывістаў супраць акумулятарнага заводу Валера Фамінскага і Аляксандра Аблака.
Аргкамітэт у зборы подпісаў за перагляд канцэпцыі законапраекту «Аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту» Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі атрымаў адказ зь ведамства на калектыўна зварот.
Напярэдадні ў выніку сутыкненьня аўтамабіля Renault Logan з прычэпленым да трактара плугам загінулі чатыры жанчыны, яшчэ адна ў цяжкім стане знаходзіцца ў бальніцы.
Намесьнік кіраўніка кіроўнай партыі Турэччыны паабяцаў раскрыць «усю праўду» пра забойства журналіста Джамаля Хашокджы. «Турэччына не дазволіць гэта схаваць», — заявіў былы віцэ-прэм’ер краіны Нуман Куртулмуш.
Загінулі 4 чалавекі: тры грамадзяніна Расеі і грамадзянін Беларусі. Выбух на заводзе па вытворчасьці піратэхнікі «Авангард» у Ленінградзкай вобласьці Расеі адбыўся ў пятніцу днём. Заведзеная крымінальная справа.
У сталіцы Аўганістана Кабуле каля выбарчых участкаў грымнула некалькі выбухаў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Associated Press са спасылкай на прадстаўніка праваахоўных органаў.
У пятніцу каля 19.30 у выніку сутыкненьня аўтамабіля Renault Logan і трактара загінулі 40-гадовая кіроўца легкавога аўтамабіля і тры жанчыны-пасажыркі (19, 35 і 49 гадоў). Яшчэ адна 19-гадовая пасажырка шпіталізавана з цяжкімі траўмамі. Кіроўца не заўважыла прычапныя плугі.
У сваёй апошняй калёнцы ў The Washington Post незадоўга да свайго зьнікненьня савудаўскі журналіст Джамаль Хашокджы выступіў у абарону свабоды слова на Блізкім Усходзе.
Ня менш за 50 чалавек былі забітыя 19 красавіка ў горадзе Амрытсар ў індыйскім штаце Пэнджаб падчас індуісцкага фэстывалю фаервэркаў.
Сьледчы камітэт узяў пад варту кіроўцу маршруткі, якая трапіла ў аварыю пад Валожынам на трасе Менск — Горадня. Загінулі 2 пасажыры. Кіроўцу пагражае ад 3 да 7 гадоў турмы.
Абвінавачаны ў забойстве баўгарскай журналісткі Вікторыі Марынавай 21-гадовы Севярын Красіміраў прызнаў сваю віну.
У горадзе Гатчына пад Санкт-Пецярбургам на заводзе піратэхнікі «Авангард» адбыўся магутны выбух.
У офісах пачалі працаваць праваахоўнікі, супрацоўнікі Сьледчага камітэту і крыміналісты, кіноляг з сабакам: праводзяцца праверка па факце пагрозаў і выяўленьне асобы іх аўтара. Эвакуацыі не было.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што савудаўскі журналіст Джамаль Хашогджы, «здаецца, сапраўды быў забіты». Такую заяву кіраўнік Белага дома зрабіў, адказваючы на пытаньні журналістаў на авіябазе Эндрус у Мэрылэндзе.
У сьледзтва зьявіліся пытаньні і да мэдыка, які палічыў, што «керчанскаму стралку» Уладзіславу Расьлякову можна мець зброю.
Выдавец газэты падазрае, што да гэтага маюць дачыненьне пракрамлёўскія «фабрыка троляў» і ўзброеныя найміты «ЧВК Вагнера».
На трасе М6 Менск — Горадня маршрутны аўтобус уехаў у бэтонную агароджу. Двое пасажыраў загінулі.
Грамадзянін Кітаю, які інсцэнаваў уласную сьмерць, каб атрымаць страхавыя выплаты, здаўся паліцыі. Навіна аб гібелі мужа прымусіла ягоную жонку забіць дваіх іх дзяцей і пакончыць з сабой, паведамляе ВВС.
Падсудных узялі пад варту ў залі суду. Але прысуды яшчэ не набылі законнай сілы і могуць быць абскарджаныя.
Брытанскі мастак Бэнксі раскрыў падрабязнасьці зьнішчэньня карціны «Дзяўчынка з шарам».
Міністар аховы здароўя Расеі Вераніка Скварцова заявіла, што падчас страляніны ў Керчанскім каледжы загінулі 20 чалавек. Усіх загінулых апазналі сваякі.
Турэцкія сьледчыя 17 кастрычніка праводзяць ператрус у рэзыдэнцыі генэральнага консула Савудаўскай Арабіі ў Стамбуле, паведамляе турэцкае выданьне Hurriyet. Улады Турэччыны спадзяюцца знайсьці ў будынку доказы ў справе аб зьнікненьні журналіста Джамаля Хашокджы.
У палітэхнічным тэхнікуме Керчы ў анэксаваным Крыме адбыўся выбух. Паводле апошніх зьвестак, загінулі 19 чалавек, пацярпелі каля 50. Сьледчы Камітэт Расеі ўзбудзіў крымінальную справу паводле артыкулу «Тэракт», але пазьней перакваліфікаваў на «Забойства».
СМІ публікуюць відэа з месца выбуху ў політэхнічным каледжы Керчы. На відэа бачна, як ратавальнікі нясуць пацярпелых на насілках да машын «хуткай дапамогі». Па папярэдніх дадзеных, у выніку інцыдэнту загінула не менш за 13 чалавек.
Каля 10 чалавек маглі загінуць у выніку выбуху ў політэхнічным каледжы ў Керчы.
Станцыю мэтро закрылі для пасажыраў, цягнікі не спыняліся.
Вакол сытуацыі з добраўпарадкаваньнем Вайсковых могілак у Менску разгарэўся яшчэ адзін скандал. Унук сьвятара, чыю магілу каля царквы Аляксандра Неўскага перарабілі ў рамках гэтага добраўпарадкаваньня, зьбіраецца падаваць у суд.
Вайскова-паветраныя сілы ЗША забілі каля 60 джыхадыстаў самалійскай групоўкі «Аль-Шабаб», якую Вашынгтон прызнае тэрарыстычнай арганізацыяй.
У Віньніцкай вобласьці ў аўторак, 16 кастрычніка, разьбіўся зьнішчальнік Су-27 узброеных сіл Украіны. Пра гэта паведамляе Мінабароны краіны.
Паліцыя Мюнхэна адкрыла справу пасьля акцыі брытанскага журналіста Грэма Філіпса на магіле ідэоляга ўкраінскага нацыяналістычнага руху Сьцяпана Бандэры. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйнай старонцы консульства Украіны ў Мюнхэне ў фэйсбуку.
П’яны мужчына 15 кастрычніка ў двары сярод шматкватэрнай забудовы на вуліцы Жукава ў Баранавічах пагражаў мясцовым жыхарам пнэўматычным пісталетам. Пасьля пачаў страляць па аўто і пашкодзіў шкло.
У Нямеччыне на чыгуначным вакзале гораду Кёльн паліцыя ў панядзелак затрымала чалавека, які захапіў закладніцу.
Дасьледчык Amnesty International Алег Казлоўскі, накіраваны ў сталіцу Інгушэтыі Магас для маніторынгу пратэстаў супраць перадачы зямель Чачні, быў выкрадзены, зьбіты і паддадзены інсцэніроўцы сьмяротнага пакараньня.
Упраўленьне Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю выявіла схему гандлю бытавой тэхнікай бяз сплаты падаткаў.
Загрузіць яшчэ