Яшчэ адну пасылку з бомбай адправілі Бараку Абаму.
Выбуховая прылада знойдзена ў сераду на прысядзібнай тэрыторыі дома Біла і Гілары Клінтан у прадмесьці Нью-Ёрку, паведамляе амэрыканскі тэлеканал CBS са спасылкай на мясцовыя ўлады.
Паводле яго дадзеных, бомбу выпадкова знайшоў чалавек, які правяраў пошту Клінтанаў.
На месца здарэньня прыбылі агенты ФБР, сакрэтнай службы і паліцыя.
Таксама амэрыканскія СМІ паведамілі, што яшчэ адна пасылка з бомбай была адпраўленая па пошце экс-прэзыдэнта ЗША Бараку Абаму.
Раней на гэтым тыдні аналягічная пасылка з выбухоўкай была знойдзеная ў Бэдфардзе ў паштовай скрыні каля дома вядомага інвэстара і мільярдэра Джорджа Сораса.