Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля крытыкі Лукашэнкі МУС адмовілася ад падрыхтоўкі закону «Аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту»


Хатні гвалт. Аўтар Ірына Пуставалава
Хатні гвалт. Аўтар Ірына Пуставалава

Аргкамітэт у зборы подпісаў за перагляд канцэпцыі законапраекту «Аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту» Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі атрымаў адказ зь ведамства на калектыўна зварот.

Як паведамляе інфармацыйны рэсурс «Каталік. Live», у лісьце паведамляецца, што МУС лічыць мэтазгодным адмовіцца ад падрыхтоўкі самастойнага закону, а свае прапановы будез прапрацоўваць ў рамках карэкціроўкі заканадаўчых актаў, якія ўжо дзейнічаюць.

Такое рашэньне зьвязанае з «высокім грамадзкім рэзанансам і меркаваньнем рэлігійных арганізацый», гаворыцца ў адказе за подпісам прадстаўніка МУС Алега Каразея.

120 тысяч сямейна-бытавых канфліктаў

Разам з тым у лісьце сказана, што ў органы ўнутраных спраў Беларусі штогод паступаюць зьвесткі пра звыш 120 тысяч сямейна-бытавых канфліктаў. Да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягваюцца больш за 50 тысяч, да крымінальнай — каля 2,5 тысяч вінаватых.

«Штогод ад рук сваіх блізкіх гіне звыш 100 грамадзянаў — гэта траціна ўсіх загінулых ад забойстваў і цяжкіх цялесных пашкоджаньняў. У 80% выпадкаў першапрычынай злачынстваў і правапарушэньняў зьяўляецца злоўжываньне алькаголем. У мэтах выкананьня пляна падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год МУС сумесна з зацікаўленымі дзяржструктурамі падрыхтавала праект канцэпцыі закону «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту», — гаворыцца ў адказе.

Па словах прадстаўніка МУС, канцэпцыя не нясе пагрозы традыцыйнаму інстытуту сям’і, не ставіць мэтай зьмену азначэньня сям’і, шлюбу і сямейных адносінаў, не вызначае забарону на выхаваньне дзяцей, не зьмяшчае палажэньні «ювэнальнай юстыцыі».

Асноўнымі мэтамі канцэпцыі, паводле ведамства, зьяўлялася не ўвядзеньне новых мэтадаў і формаў выхаваньня дзяцей, а абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзянаў, якія падвяргаюцца хатняму гвалту. Паняцьці «гендэр» і «гендэрная роўнасьць» ня ўводзяцца праектам канцэпцыі, а паняцьце «хатні гвалт» дакладна вызначае, што гэта наўмысныя супрацьпраўныя дзеяньні.

Таму, як тлумачыць прадстаўнік МУС, патрабаваньне адной асобы да іншай — выканаць якую-небудзь працу па дому — ня будзе кваліфікавацца як хатні гвалт, калі яно не парушае правы, свабоды і законныя інтарэсы, не прычыняе фізычныя і псыхічныя пакуты.

Грамадзтва не зразумела сілавікоў

Пры дапрацоўцы канцэпцыі былі выдаленыя некаторыя тэрміны — напрыклад, эканамічны гвалт. Былі прадугледжаныя меры, накіраваныя на недапушчэньне неабгрунтаванага ўмяшаньня ва унутрысямейныя адносіны, пашыраныя палажэньні, якія вызначаюць сыстэму абароны правоў і законных інтарэсаў крыўдзіцеляў.

Аднак пры канцы свайго адказу прадстаўнік МУС адзначае, што пасьля рэзанансу ў грамадзтве і выказваньня думак рэлігійных арганізацый ад падрыхтоўкі асобнага закону ў ведамстве вырашылі адмовіцца.

На пачатку кастрычніка Аляксандар Лукашэнка выказаўся рэзка супраць прапанаванага законапраекту, абгрунтаваўшы гэта тым, што гэта «дурасьць, узятая з Захаду», а ў Беларусі такой праблемы няма.

Закон пра хатні гвалт усё ж будзе? Тры цытаты беларускіх чыноўнікаў

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG