Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Гатчыне: Двое загінулі, двое шпіталізаваныя, яшчэ аднаго шукаюць


У горадзе Гатчына пад Санкт-Пецярбургам на заводзе піратэхнікі «Авангард» адбыўся магутны выбух.

Відавочцы паведамляюць пра клубы дыму, скіраваныя ўгару на дзясяткі мэтраў. Паводле аднаго зь іх, выбух быў такой сілы, што пад «нагамі затрэслася зямля».

Прэс-служба Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Расеі паведаміла, што ў выніку выбуху два чалавекі загінулі:

«Два чалавекі загінулі, двое шпіталізаваныя, яшчэ аднаго чалавека працягваюць шукаць», - сказалі ў прэс-службе.

Паведамляецца, што выбух меў тэхналягічны характар і няма падставаў гаварыць пра тэрарыстычны акт. У выніку выбуху былі завалена чыгуначная лінія, што вядзе зь Пецярбургу ў Лугу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG