Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Псыхіятар расказаў, як правяраў «керчанскага стралка» на адэкватнасьць


У сьледзтва зьявіліся пытаньні і да мэдыка, які палічыў, што «керчанскаму стралку» Уладзіславу Расьлякову можна мець зброю.

«МК» удалося пагаварыць зь лекарам-псыхіятрам Керчанскага ПНД Станіславам Булаенкам, які выдаў даведку аб тым, што Расьлякоў здаровы.

— Тым, хто прыходзіць па даведку для дазволу на рэгістрацыю зброі, мы выдаём накіраваньне на аналізы, глядзім, каб у чалавека была прапіска ў Керчы ня менш як год і, вядома, праводзім неабходныя дасьледаваньні, — кажа псыхіятар. — Зьвяртаем увагу на тое, як чалавек гаворыць, якім голасам, ці ня мямліць, ці не зацягвае гутарку. Глядзім нават на позу, у якой ён сядзіць. Правяраем мысьленьне. Калі ўзьнікаюць найменшыя сумневы, пачынаем «капаць» глыбей. Напрыклад, просім растлумачыць сэнс прымавак, такіх як «у доме нябожчыка не гавораць пра вяроўку», «шыла ў мяху не схаваеш». Правяраем хуткасьць лічэньня. Далей прапануем заданьні з атлясу экспэрымэнтальнага абсьледаваньня. Там вельмі шмат цікавых тэстаў і заданьняў. Потым яшчэ нарколяг правярае яго на дзесяць відаў наркатычных рэчываў.

Error rendering VK.

Зразумейце, мы ніколі не прапусьцім хворага чалавека. У нас стаж ужо па 30 — 40 гадоў. Чалавек толькі ўвайшоў, сеў, кінуў пару фразаў, а мы ўжо многае пра яго можам сказаць.

— Гэта значыць, у дачыненьні да Ўладзіслава Расьлякова сумневаў не было?

— Звычайна, калі маладыя людзі прыходзяць па даведку, кажуць, што яму стрэльбу падараваў на паўналецьце бацька, альбо сваё ружжо аддаў дзядуля і цяпер яго трэба перааформіць. Калі пытаюся: «І не шкада табе зьвяркоў забіваць?», — чую: «Я ў нікога з жывых істотаў страляць не зьбіраюся. Проста хачу хадзіць на паляваньне за кампанію. Гэта ўсяго толькі баўленьне часу». Вось такія самыя распаўсюджаныя адказы.

Цяпер што тычыцца Расьлякова. На момант агляду ён быў здаровы. Гэтаму маладому чалавеку патрэбны добры псыхоляг. Але ў іх у каледжы нават стаўкі такой няма. Я даведваўся. Тут трэба яшчэ ўлічваць і своеасаблівасьць выхаваньня. У бацькі гэтага Ўладзіслава была цяжкая чэрапна-мазгавая траўма. Ён піў, біў сямейнікаў Вось цяпер пішуць, што Ўладзіслаў Расьлякоў у дзяцінстве катаваў котак. А ён мог такім чынам на жывёлах спаганяць агрэсію. Але першапрычына — у сям’і.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG