Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масавае забойства ў каледжы ў Керчы. Галоўнае


У палітэхнічным тэхнікуме Керчы ў анэксаваным Крыме адбыўся выбух. Паводле апошніх зьвестак, загінулі 19 чалавек, пацярпелі каля 50. Сьледчы Камітэт Расеі ўзбудзіў крымінальную справу паводле артыкулу «Тэракт», але пазьней перакваліфікаваў на «Забойства».

  • Колькасьць загінулых — 19 чалавек, сказаў расейскі кіраўнік Крыму Сяргей Аксёнаў.
  • Падазраваны ўчыніў самагубства.
  • СК Расеі: падазраваны — студэнт 4-га курсу каледжу 18-гадовы Ўладзіслаў Расьлякоў. Яго цела з агнястрэльнай ранай знойдзенае ў адным з памяшканьняў каледжу.
  • Ананімны знаёмы Ўладзіслава Расьлякова распавёў РБК, што малады чалавек «вельмі ненавідзеў тэхнікум з-за злых выкладчыкаў, ён намякаў, што гэта будзе помста ім».
  • Малады чалавек расстраляў людзей, якія знаходзіліся ў каледжы, а затым зьдзейсьніў самазабойства ў бібліятэцы.
  • Справа перакваліфікаваная з артыкулу КК РФ «Тэракт» на частку другую артыкулу 105 КК РФ («Забойства двух і больш асобаў агульнанебясьпечным спосабам»).
  • У кватэру, дзе жыў Расьлякоў, прыйшлі зь ператрусам, кажа крыніца «Інтэрфаксу». Сьледчыя шукаюць «зброю і элемэнты выбуховых рэчываў».
  • Телеграм-канал 112: падазраваны Ўладзіслаў Расьлякоў 2000 году нараджэньня, вучыўся ў каледжы ад 2015 году. 8 верасьня ён атрымаў дазвол на ружжо 12 калібру, а некалькі дзён таму ён набыў да яго 150 патронаў.
  • Пуцін: «матывы і вэрсіі гэтай трагедыі старанна вывучаюцца».
  • У НАК заявілі, што ў каледжы адбыўся «падрыў неўстаноўленага выбуховага прыстасаваньня».
  • Знойдзенае яшчэ адно выбуховае прыстасаваньне, НАК шукае «магчымых арганізатараў і выканаўцаў выбуху».
  • Прылада, якая выбухнула, была начыненая паражальнымі элемэнтамі, кажуць у СК.
  • Выбух адбыўся каля 12:00 паводле мясцовага часу. Загінулі 19 чалавек, у шпіталі дастаўленыя 39 пацярпелых, зь іх 16 — у цяжкім стане.
  • Большасьць загінулых і пацярпелых — падлеткі.
  • Дырэктар каледжу Вольга Грабеньнікава распавяла пра страляніну ў будынку: «Сапраўдны тэракт, як у Бэслане».
  • Украінская пракуратура распачала справу паводле артыкулу «Тэракт».
  • Раней крыніца РІА паведаміла, што ў сталоўцы каледжу, як мяркуецца, адбыўся выбух газу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG