Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узялі пад варту кіроўцу маршруткі, якая трапіла ў сьмяротную аварыю на трасе Менск — Горадня

абноўлена

Аварыя на на трасе Менск — Горадня 18 кастрычніка. Фота з Фэйсбуку Валера Мінца
Аварыя на на трасе Менск — Горадня 18 кастрычніка. Фота з Фэйсбуку Валера Мінца

Сьледчы камітэт узяў пад варту кіроўцу маршруткі, якая трапіла ў аварыю пад Валожынам на трасе Менск — Горадня. Загінулі 2 пасажыры. Кіроўцу пагражае ад 3 да 7 гадоў турмы.

Заведзена крымінальная справа паводле артыкулу «Парушэньне ПДР, якое стала прычынай сьмерці двух чалавек» (ч. 3 арт. 317 КК).

Паводле сьледзтва, кіроўца не ўлічыў абставіны, якія склаліся на дарозе, — і сутыкнуўся з бэтоннай агароджай.

Кіроўцу агледзелі мэдыкі, стацыянарнае лекаваньне яму не патрабуецца.

На трасе М6 18 кастрычніка маршрутны мікрааўтобус уехаў у бэтонную агароджу. У выніку аварыі загінулі двое пасажыраў: 66-гадовая жанчына памерла на месцы, 71-гадовы мужчына — у бальніцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG