45-гадовы паляк, які п’яным пераехаў беларуска-польскую мяжу празь лес, атрымаў паўгоду калёніі агульнага рэжыму. Таксама яго прымусова будуць лячыць ад алькагалізму.
Маці асуджанага за напад з бэнзапілой Уладзіслава Казакевіча Вольга Мажэйка сьцьвярджае, што ў магілёўскай турме № 4 зь яе сына зьдзекуюцца.
Француская паліцыя пачала расьсьледаваньне зьнікненьня прэзыдэнта Інтэрполу Мэна Хунвэя.
Беларускія памежнікі прымусілі грамадзянку Беларусі запоўніць анкету на немаўля, народжанае ў Вільні, з пытаньнямі пра зьняволеньне. Таксама ў маці пыталіся пра супрацоўніцтва са спэцслужбамі.
Улады Нідэрляндаў расказалі аб высылцы ў красавіку чатырох грамадзянаў Расеі і спробах кібэратакаў.
Кіроўца спрабаваў высьветліць, чаму яго спынілі пад знакам «Прыпынак забаронены», і здымаў інспэктара на тэлефон. Калі той ня змог абгрунтаваць законнасьць дзеяньняў, то адабраў тэлефон і затрымаў таксіста.
Восем грамадзян Беларусі пацярпелі ў выніку аўтамабільнай аварыі ў Мікалаеўскай вобласьці Ўкраіны. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі і лічбавай дыпляматыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз.
Былы амэрыканскі вайсковы марак, 39-гадовы Уільям Клайд Ален быў арыштаваны 3 кастрычніка ў штаце Юта ў сувязі з падазронымі лістамі, накіраванымі ў Белы дом і Пэнтагон на гэтым тыдні.
Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу супраць былога першага намесьніка старшыні Вушацкага райвыканкаму на Віцебшчыне. Чыноўніка падазраюць у крадзяжы бычка з фэрмы.
Цягнік менскага мэтро спыніўся паміж станцыямі. Пасажыры казалі пра сутыкненьне двух цягнікоў. У Менскім мэтрапалітэне гэтую інфармацыю адпрэчылі і патлумачылі здарэньне «няспраўнасьцю цягніка». Колішні супрацоўнік мэтро выклаў Tut.by сваю вэрсію здарэньня.
Польскія мытнікі прадухілі кантрабанду 52 тысяч пачак цыгарэтаў на пераходзе Кузьніца — Брузгі. Як гаворыцца на сайце Мытнай службы, схованка тавару прывяла да таго, што вагон давялося цалкам адчапляць ад цягніка.
Раніцай 3 кастрычніка на інданэзійскім востраве Сулавэсі, які пацярпеў ад землятрусу, пачалося вывяржэньне вулькану Сапутан.
Сабрацца ля будынку парлямэнту людзей заклікаў прэмʼер-міністар Нікол Пашыньян у жывым эфіры на сваёй старонцы ў Facebook. Мэта маніфэстацыі — не дапусьціць прыняцьця парлямэнтам спрэчных паправак у закон «Аб рэглямэнце Нацыянальнага сходу»
Радыё Свабода і групе дасьледнікаў Bellingcat удалося знайсьці ў адкрытых крыніцах яшчэ адно фота Анатолія Чапігі, якое не публікаваліся ў СМІ.
Як сьцьвярджае міліцыя, «былі зробленыя папераджальныя стрэлы ў бок, але гэтая мера не спыніла нападніка і супрацоўнік быў вымушаны зрабіць адзін стрэл у нагу нападніка».
За забойства славацкага журналіста Яна Куцьяка замоўнік заплаціў 70 тысячаў эўра, піша выданьне Aktuality са спасылкай на пракуратуру Славаччыны. Зь іх 20 тысячаў — прабачэньне старой пазыкі, 50 тысячаў — грашовая ўзнагарода.
«Сувязі з машыністам не было, нічога не патлумачылі, не прасілі прабачэньня», — апавядае пра выпадак ў мэтро Паўліна Калтовіч. «Пішыце нам афіцыйны запыт», — так адрэагавала прэсавая служба Менскага метрапалітэну на просьбу Радыё Свабода пракамэнтаваць здарэньне з Паўлінай Калтовіч.
Відэакадры з дрона, зробленыя 1 кастрычніка, паказваюць наступствы цунамі на востраве Сулавэсі ў Інданэзіі. За некалькі дзён да таго, 28 верасьня, на востраве адбыўся землятрус магнітудай 7,5 балаў.
Прыхільнікі незалежнасьці Каталёніі праводзяць у панядзелак акцыі пратэсту з нагоды гадавіны з дня рэфэрэндуму аб аддзяленьні аўтаноміі ад Гішпаніі. Сотні актывістаў блякуюць аўтамагістралі, чыгуначныя шляхі і вуліцы.
Журналіст Аркадзь Бабчанка 1 красавіка расказаў акалічнасьці замаху на яго жыцьцё, якое адбылося ў Кіеве 29 траўня. Дагэтуль на яго быў накладзены мараторый аб невыдаваньні.
Больш за 800 чалавек загінулі ад землятрусу ў Інданэзіі, піша Reuters. Раней СМІ паведамлялі пра сьмерць 284 чалавек.
Каля а 3:00 30 верасьня Спэцыялізаваны атрад хуткага рэагаваньня (СОБР) МУС затрымаў 27 удзельнікаў вечарыны ў гадавіну руху Legalize Belarus.
Загінулых няма, але пацярпеў кандыдат на пасаду кіраўніка «ДНР».
Два землятрусы ў Інданэзіі выклікалі цунамі, у выніку якога загінулі ня менш за 384 чалавекі. Колькасьць ахвяраў можа істотна ўзрасьці.
Зламысьнікі маглі выкрасьці інфармацыю ўладальнікаў профіляў пры дапамозе функцыі «Паглядзець як». Яна дазваляе паглядзець на старонку так, як яе бачаць іншыя карыстальнікі.
Амаль на 30 хвілін спыніўся рух цягнікоў на сіняй лініі менскага мэтро.
У сталіцы Іраку застрэлілі «Міс Багдад» 2015 году Тару Фарэс, паведамляе тэлеканал Kurdistan24 са спасылкай на МУС краіны.
«Волга» і першыя «Жыгулі» зламаліся, падлеткі кінулі іх на суседніх вуліцах. На трэцяй машыне, таксама «Жыгулях», яны накіраваліся ў Мсьціслаў — там іх і затрымалі.
31 жніўня на Тарэспалі затрымалі дваіх грамадзянаў Расеі з 86 кг гашышу. Іх злавілі за «ненатуральныя і нэрвовыя паводзіны», вырашылі даглядзець машыну больш пільна.
Галоўная кантрольная палата Польшчы (NIK) правяла праверку выдачы Карты палякаў. На замежніках, якія хочуць атрымаць польскі дакумэнт, нажываюцца жулікі і некаторыя арганізацыі польскай нацыянальнай меншасьці, якія за 500-1500 даляраў фальсыфікуюць неабходныя дакумэнты.
Амбасада Расеі ў Кіеве накіравала ноту пратэсту ў Міністэрства замежных спраў Украіны ў сувязі з нападам на аўтамабілі супрацоўнікаў дыпмісіі.
Доктар Аляксандар Пілін узначальвае Інстытут судовай мэдыцыны і таксыкалёгіі Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе. Ён пракамэнтаваў для Радыё Свабода спрэчныя моманты ў справе аб сьмерці салдата Аляксандра Коржыча.
У Нідэрляндах паліцыя затрымала сем падазраваных у падрыхтоўцы сэрыі тэрактаў, паведамляе агенцтва Associated Press. Спэцапэрацыя праводзілася ў гарадах Аргем і Вэрт. У затрыманых канфіскавалі гранаты, аўтаматы АК47 і матэрыялы для вырабу бомбы.
Увечары 26 верасьня ў холе 4-га паверху гатэлю «Юбілейны» ў Менску знайшлі зьмяю.
Новыя скімэры, якіх дагэтуль ня бачылі ў Беларусі, амаль непрыкметныя: звонку банкамата відаць толькі невялічкае вочка камэры (яна запісвае, як чалавек набірае пін-код), а асноўная частка прылады прымацаваная ўсярэдзіне банкамата.
Равуцкая была адной з прадстаўнікоў Мінздароўя на прэс-канфэрэнцыі аб выкарыстаньні незарэгістраванай у Беларусі вакцыны «Эўпэнта». Яна расказвала ў тым ліку пра «надзвычайную сытуацыю», празь якую давялося выкарыстоўваць карэйскую вакцыну.
Славацкая паліцыя раніцай 27 верасьня затрымала падазраваных у забойстве журналіста Яна Куцьяка і ягонай дзяўчыны.
Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава назвала расьсьледаваньне The Insider і Bellingcat, у якім называецца сапраўднае імя «Башырава» — Анатоль Чапіга, укідам.
«Эўпэнта» можа вярнуцца ў паліклінікі, заявіў міністар. Сам скандал з выкарыстаньнем незарэгістраванай вакцыны ён не пракамэнтаваў.
Паводле Сьледчага камітэту, 11 верасьня пэнсіянэр збыў 40 таблетак, «якія ўтрымліваюць у сваім складзе дыязэпам». Што гэта за таблеткі, СК не ўдакладняе. Але сам дыязэпам прадаецца ў звычайных аптэках.
Паводле актывіста, напад быў учынены прафэсійна. Прычынай яго ён лічыць сваё расьсьледаваньне гібелі расейскіх журналістаў у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы.
Паводле мэдыкаў, супраць Вярзілава выкарыстоўвалі рэчыва, якое ўплывае на нэрвовую сыстэму.
На момант выбуху у памяшканьні былі дзевяць чалавек. Тры мужчыны і тры жанчыны зь цялеснымі пашкоджаньнямі рознай цяжкасьці шпіталізаваныя.
Паводле дасьледнікаў, падазраванаму ў атручэньні былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля ў Вялікай Брытаніі, было прысуджана званьне Героя Расеі.
Увечары 25 верасьня ў фарбавальнай камэры мэблевага цэху на прадпрыемстве «Магілёўдрэў» адбыўся выбух. 6 работнікаў пацярпелі, трое зь іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Свабода прыгадала трагічныя выпадкі на беларускіх прадпрыемствах у апошнія гады.
Праз тры месяцы пасьля інцыдэнту з наездам бранявой машыны на цывільны легкавік у Міністэрстве абароны Беларусі расказалі Свабодзе, як пакаралі вінаватых і якія высновы зрабілі.
Сямейную пару зьмясьцілі ў ізалятар. Іх, верагодна, чакае дэпартацыя з забаронай на ўезд у Беларусь на тэрмін да 5 гадоў, можа чакаць штраф да 2450 рублёў.
У фарбавальнай камэры фабрыкі «Магілёўдрэў» 25 верасьня адбыўся выбух. У выніку здарэньня шпіталізавалі 6 чалавек, зь іх 3 у цяжкім стане.
Па факце выбуху на ААТ «Магілёўдрэў» распачатая крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 302 (парушэньне правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны і правілаў бясьпекі, якія прывялі да выбуху і прычыненьня цяжкіх цялесных пашкоджаньняў работнікам прадпрыемства). Пра гэта паведамляе Сьледчы камітэт Беларусі.
Трое пацярпелых ад выбуху на прадпрыемстве «Магілёўдрэў» знаходзяцца ў цяжкім стане. Аднаго ўжо перавезьлі на лячэньне ў Менск, у спэцыялізаванае апёкавае аддзяленьне.
Загрузіць яшчэ