Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку застрэлілі 22-гадовую «Міс Багдад»


Тара Фарэс
Тара Фарэс

У сталіцы Іраку застрэлілі «Міс Багдад» 2015 году Тару Фарэс, паведамляе тэлеканал Kurdistan24 са спасылкай на МУС краіны.

Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, 22-гадовую мадэль забілі напярэдадні ва ўласнай машыне. Дзьве кулі трапілі ў галаву, яшчэ адна — у грудзі. Яна памерла ў бальніцы.

Тара Фарэс была тварам модных брэндаў, яе публікацыі ў сацыяльных сетках выклікалі спрэчкі ў ірацкім грамадзтве.

На старонку Instagram мадэлі падпісаныя больш 2,7 млн чалавек. Яна таксама пачала весьці канал у Youtube.

«Мы просім Алаха дараваць ёй і даць ёй сваю вялікую ласку», — гаворыцца ў апошнім паведамленьні яе Instagram.

Тара Фарэс ўдзельнічала ў конкурсе прыгажосьці «Міс Ірак-2014», а таксама заваявала тытул «Міс Багдад» у 2015 годзе.

Паводле дадзеных мясцовых СМІ, Фарэс атрымлівала пагрозы з прычыны чаго часова пераехала ў Арбіл, сталіцу ірацкага Курдыстану, але пазьней вярнулася ў Багдад.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG