Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць загінулых ад землятрусу ў Інданэзіі павялічылася ўдвая

Больш за 800 чалавек загінулі ад землятрусу ў Інданэзіі, піша Reuters. Раней СМІ паведамлялі пра сьмерць 284 чалавек.

Землятрус магнітудай 7,4 адбыўся ў пятніцу, 28 верасьня каля 18 гадзін па мясцовым часе (14:00 па Менску). Эпіцэнтар быў за 80 км на поўнач ад гораду Палу на востраве Сулавэсі.

Сувязь паміж Палу і найбліжэйшым горадам Дунган, самым блізкім да эпіцэнтру землятрусу, была перапыненая.

Насельніцтва Палу — каля 350 тысяч чалавек. У Інданэзіі, насельніцтва якой перавышае чвэрць мільярда чалавек, рэгулярна адбываюцца землятрусы.

29 ліпеня ў Інданэзіі на востраве Ламбок адбыўся магутны землятрус Землятрус сілай 6,4 балаў, загінулі прынамсі 10 чалавек. Увечары 5 жніўня на востраве Ламбок адбыўся новы землятрус магнітудай 6,9, прынамсі 142 чалавекі загінулі. Пасьля гэтага зафіксавалі яшчэ 120 паўторных падземных штуршкоў. Колькасьць ахвяраў землятрусу 11 жніўня склала ня менш за 387 чалавек.

XS
SM
MD
LG