Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Інданэзіі адбыўся магутны землятрус. Ёсьць загінулыя

Магутны землятрус адбыўся ў папулярнай турыстычнай мясцовасьці ў Інданэзіі, у выніку загінула прынамсі 10 чалавек.

Землятрус сілай 6,4 балаў адбылося на цэнтральнай інданэзійскай высьпе Ламбок прыкладна а 7-й гадзіне па мясцовым часе (00:00 па Грынвічы) у нядзелю.

Выспа вабіць турыстаў з усяго сьвету і разьмешчана прыкладна ў 40 кілямэтрах на ўсход ад Балі.

Па словах чыноўнікаў, многія будынкі былі пашкоджаныя, дзясяткі людзей атрымалі раненьні.

Геалягічная служба ЗША паведаміла, што эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся ў 50 км на паўночны ўсход ад горада Матар, на поўначы выспы Ламбок. Затым адбылося яшчэ больш за 60 невялікіх землятрусаў.

«Каля 40 чалавек атрымалі раненьні, а дзясяткі дамоў былі пашкоджаныя, — гаворыцца ў заяве Сутопа Пурва Нугроха, прадстаўніка агенцтва па барацьбе са стыхійнымі бедзтвамі ў краіне. — Паводле нашых ацэнак, колькасьць будзе расьці, мы яшчэ зьбіраем інфармацыю пра пацярпелых. Асноўная ўвага ў цяперашні час надаецца эвакуацыі і выратаваньні людзей».

Інданэзія схільная да землятрусаў, таму што яна палягае на Кальцы Агню — лініі частых землятрусаў і вывяржэньняў вульканаў.

У 2016 годзе на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы выспы Суматра адбыўся землятрус магнітудай 6,5 балаў, загінулі дзясяткі чалавек, 40 000 чалавек давялося пакінуць свае дамы, паведамляе ВВС.

XS
SM
MD
LG