Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Інданэзіі ахвярамі землятрусу і цунамі сталі каля 400 чалавек


Наступствы землятрусу ў горадзе Палу, 29 верасьня
Наступствы землятрусу ў горадзе Палу, 29 верасьня

Два землятрусы ў Інданэзіі выклікалі цунамі, у выніку якога загінулі ня менш за 384 чалавекі. Колькасьць ахвяраў можа істотна ўзрасьці.

Многія будынкі цалкам або часткова разбураныя, у тым ліку прыватныя домы, гандлёвы цэнтар і мячэць, паведамляе Reuters.

Землятрус магнітудай 7,4 адбыўся ў пятніцу, 28 верасьня каля 18 гадзін па мясцовым часе (14:00 па Менску). Эпіцэнтар быў за 80 км на поўнач ад гораду Палу на востраве Сулавэсі.

Сувязь паміж Палу і найбліжэйшым горадам Дунган, самым блізкім да эпіцэнтру землятрусу, была перапыненая. Аэрапорт Палу зачынены для палётаў, дазвол на пасадку атрымліваюць толькі верталёты.

Насельніцтва Палу — каля 350 тысяч чалавек. У Інданэзіі, насельніцтва якой перавышае чвэрць мільярда чалавек, рэгулярна адбываюцца землятрусы.

29 ліпеня ў Інданэзіі на востраве Ламбок адбыўся магутны землятрус Землятрус сілай 6,4 балаў, загінулі прынамсі 10 чалавек. Увечары 5 жніўня на востраве Ламбок адбыўся новы землятрус магнітудай 6,9, прынамсі 142 чалавекі загінулі. Пасьля гэтага зафіксавалі яшчэ 120 паўторных падземных штуршкоў. Колькасьць ахвяраў землятрусу 11 жніўня склала ня менш за 387 чалавек

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG