Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прынамсі 142 чалавекі загінулі ў выніку новага землятрусу ў Інданэзіі


Сама меней 142 чалавекі загінулі ў выніку землятрусу на востраве Ламбок у Інданэзіі, паведамляюць мясцовыя ўлады. Акрамя таго, прынамсі 209 чалавек атрымалі траўмы. Вайскоўцы заявілі, што адправілі на востраў карабель з дапамогай.

Нацыянальнае агенцтва зьмякчэньня наступстваў стыхійных бедзтваў (BNPB) паведаміла, што колькасьць загінулых, як чакаецца, узрасьце, паколькі паводле інфармацыі з розных раёнаў, тысячы будынкаў у навакольлі былі разбураныя або моцна пашкоджаныя, асабліва на поўначы, у эпіцэнтры землятрусу.

Увечары 5 жніўня на востраве адбыўся землятрус магнітудай 6,9 бала. Пасьля гэтага, паводле зьвестак інданэзійскага мэтэаралягічнага, кліматалягічнага і геафізычнага агенцтва, было больш за 120 паўторных падземных штуршкоў.

Землятрус было настолькі магутным, што яго адчувалі на суседнім востраве Балі, дзе, паводле зьвестак ратавальнікаў, загінулі два чалавекі.

Гэты землятрус стаў ужо другім за апошні тыдзень на востраве Ламбок. 29 ліпеня там былі зафіксаваныя штуршкі магнітудай 6,4. У выніку тады загінулі 17 чалавек, сотні чалавек былі параненыя. Былі разбураныя і пашкоджаныя сотні дамоў.

Востраў Ламбок прыцягвае турыстаў з усяго сьвету: ён разьмешчаны прыкладна за 40 кілямэтраў на ўсход ад курортнага вострава Балі.

Інданэзія схільная да землятрусаў, паколькі разьмешчаная на лініі тэктанічных разломаў у Ціхім акіяне.

У сьнежні 2004 году масіўны падводны землятрус ля ўзьбярэжжа Суматры ў заходняй частцы Інданэзіі выклікаў цунамі, у выніку якога загінулі больш за 220 000 чалавек у многіх краінах рэгіёну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG