Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў землятрусу ў Інданэзіі вырасла да 387 чалавек


Наступствы землятрусу ў Інданэзіі

Колькасьць загінулых у выніку землятрусу на востраве Ламбок у Інданэзіі ўзрасла да 387, раненьні атрымалі больш за 13 тысяч чалавек.

Пра гэта паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на сьпікер Нацыянальнага агенцтва па ліквідацыі стыхійнага бедзтва Сутопа Пурва Нугроха.

«У выніку землятрусу на інданэзійскім востраве Ламбок загінулі 387 чалавек, параненыя 13.688 чалавек і 387.067 чалавек вымушаныя былі пакінуць свае дамы. Пашкоджаныя 67.875 дамоў, 468 школ, 6 мастоў, 3 бальніцы, 10 дзіцячых клінік, 15 мячэтаў, 50 месцаў малітваў і 20 офісных будынкаў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Па словах Нугроха, колькасьць ахвяраў будзе працягваць расьці, паколькі невядомая колькасьць людзей, якія могуць знаходзіцца пад абломкамі будынкаў і сьмецьцем, цытуе яго France24.

Праз шэсьць дзён пасьля землятрусу некаторыя эвакуяваныя людзі ўсё яшчэ не атрымалі дапамогі, асабліва ў горнай частцы вострава.

29 ліпеня ў Інданэзіі на востраве Ламбок адбыўся магутны землятрус Землятрус сілай 6,4 балаў. Загінулі прынамсі 10 чалавек.

Увечары 5 жніўня на востраве Ламбок адбыўся новы землятрус магнітудай 6,9. Пасьля гэтага зафіксавалі яшчэ 120 паўторных падземных штуршкоў.

У чацьвер, 9 жніўня, на востраве Ламбок адбыўся яшчэ адзін землятрус магнітудай 6,2, у выніку чаго было разбурана некалькі дамоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG