Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЗС Расеі назвалі «новым укідам» інфармацыю пра сапраўднае імя атрутніка Скрыпалёў


Марыя Захарава, кіраўніца інфармацыйнага і прэсавага аддзелу МЗС Расеі
Марыя Захарава, кіраўніца інфармацыйнага і прэсавага аддзелу МЗС Расеі

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава назвала расьсьледаваньне The Insider і Bellingcat, у якім называецца сапраўднае імя «Башырава» — Анатоль Чапіга, укідам.

«Новы ўкід па Пятрову і Бошыраву быў ажыцьцёўлены адразу ж пасьля выступленьня Тэрэзы Мэй ў Радзе Бясьпекі ААН на тэму зброі масавага зьнішчэннья, падчас якога яна яшчэ раз агучыла абвінавачаньні ў адрас Расеі. Доказаў няма — адпаведна, працягваюць інфармацыйную кампанію, асноўная задача якой — адцягнуць увагу ад галоўнага пытання: Што адбылося ў Солсберы?» — напісала афіцыйны прадстаўнік МЗС Марыя Захарава.

Напярэдадні група дасьледчыкаў заявіла, што «Руслан Башыраў», якога Вялікабрытанія абвінаваціла ў атручэньні Скрыпалёў, — гэта палкоўнік ГРУ Анатоль Чапіга. Згодна з іх зьвесткамі, Анатоль Уладзіміравіч Чапіга нарадзіўся 5 красавіка 1979 году ў вёсцы Мікалаеўка на кітайска-расейскай мяжы. Скончыў з адзнакай Далёкаўсходняе вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, дзе рыхтавалі і афіцэраў спэцназу ГРУ.

Руслан Башыраў і Аляксандр Пятроў — двое расейцаў, якіх улады Вялікабрытаніі падазраюць у атручэньні Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі. Скрыпалям удалося выжыць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG