Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтамабілі расейскіх дыпляматаў у Кіеве аблілі фэкаліямі


Амбасада Расеі ў Кіеве, ілюстрацыйнае фота
Амбасада Расеі ў Кіеве, ілюстрацыйнае фота

Амбасада Расеі ў Кіеве накіравала ноту пратэсту ў Міністэрства замежных спраў Украіны ў сувязі з нападам на аўтамабілі супрацоўнікаў дыпмісіі.

Невядомыя ў чацьвер аблілі машыны расейскіх дыпляматаў гразьзю, адарвалі нумарныя знакі, пракалолі шыны. Прадстаўнік амбасады адзначыў, што на аўтамабілях засталіся абразьлівыя надпісы.

Фатаздымкі пашкоджаных аўтамабіляў выклаў у сацсетках валянтэр Радзівон Шаўкашытны. Паводле яго, акцыя была прымеркавана да правядзеньня разьвітальнай вячэры экс-кіраўніка Рассупрацоўніцтва Канстанціна Вараб’ёва, якая праходзіла ў будынку дыпмісіі. Актывісты кідалі фаеры ў двор дома, дзе знаходзіліся дыпляматы.

Па словах валянтэра, удзельнікі акцыі такім чынам хацелі адпомсьціць Вераб’ёву за ўдзел у арганізацыі «антыўкраінскіх акцый», сярод якіх, паводле яго, быў «Бесьсьмяротны полк». Раней, у траўні, кіраўніка Рассупрацоўніцтва аблілі зялёнкай у Кіеве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG