Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нідэрляндах прадухілілі сэрыю тэрактаў, затрыманыя 7 падазраваных


Паліцыя Нідэрляндаў

У Нідэрляндах паліцыя затрымала сем падазраваных у падрыхтоўцы сэрыі тэрактаў, паведамляе агенцтва Associated Press. Спэцапэрацыя праводзілася ў гарадах Аргем і Вэрт. У затрыманых канфіскавалі гранаты, аўтаматы АК47 і матэрыялы для вырабу бомбы.

Трое падазраваных ужо раней затрымліваліся за спробу выехаць за мяжу, каб ваяваць на баку ісламісцкіх груповак. Меркаваны кіраўнік групоўкі — 34-гадовы выхадзец з Іраку, летась яго асудзілі за спробу далучыцца да тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Прадстаўнікі сіл бясьпекі Нідэрляндаў заявілі, што, нягледзячы на затрыманьне, небясьпека тэрактаў захоўваецца. Узровень тэрарыстычнай пагрозы павышаны да чацьвёртага ўзроўню з максымальных пяці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG