Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На гомельскага таксіста надзелі кайданкі за відэаздымку супрацоўніка ДАІ. Будзе суд


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Кіроўца таксі Вячаслаў з Гомля расказаў Abw.by пра здарэньне з удзелам супрацоўнікаў ДАІ: ён спрабаваў высьветліць, чаму яго спынілі, і здымаў інспэктара на тэлефон — яго затрымалі, апарат канфіскавалі.

Паводле Вячаслава, супрацоўнік ДАІ Юры Седнявец спыніў яго пад знакам «Прыпынак забаронены» (інструкцыі ДАІ забараняюць так рабіць) і запатрабаваў дакумэнты. Кіроўца папрасіў назваць прычыну патрабаваньня, але адказу не атрымаў.

На яго вырашылі скласьці пратакол за тое, што ў яго нібы не было дакумэнтаў — хоць таксіст кажа, што меў паперы, але хацеў спачатку даведацца прычыну спыненьня, а затым падпарадкавацца патрабаваньню.

У машыне ДАІ Вячаслаў пачаў здымаць на відэа дзеяньні інспэктара. Той забараніў здымаць, але ня змог спаслацца на закон, які дае падставу для такой забароны — пасьля паўторных просьбаў пацьвердзіць законнасьць патрабаваньня супрацоўнік ДАІ сказаў «23.4» (нумар артыкулу КаАП аб непадпарадкаваньні законным патрабаваньням) і выхапіў тэлефон з рук Вячаслава.

Таксіста выцягнулі з машыны ДАІ, паклалі на зямлю, надзелі кайданкі. Мабільнік канфіскавалі, мужчыну павезьлі ў аддзяленьне. Зранку яго вызвалілі і аддалі тэлефон, але не растлумачылі дзеяньні супрацоўнікаў ДАІ.

Вячаслаў накіраваў у суд дзьве скаргі на дзеяньні супрацоўнікаў ДАІ. Паводле Abw.by, прэтэнзіі Вячаслава будуць разглядацца ў судзе.

Са спасылкамі на законы і кодэксы выданьне адзначае, што ніякіх забаронаў на відэафіксацыю працы ДАІ ў Беларусі няма ў выпадках, калі запіс вядзе асоба, у дачыненьні якой не вядзецца адміністрацыйны працэс, або запіс вядзецца да пачатку адміністрацыйнага працэсу.

Але калі супраць асобы вядзецца адміністрацыйны працэс (які пачынаецца з моманту складаньня пратаколу), законы і кодэксы не даюць адназначнага адказу аб праве на відэазапіс, а іх фактычная афіцыйная трактоўка зводзіцца да «як міліцыя вырашыць, так і будзе».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG