Зьявілася ВІДЭА зь месца выбуху на «Магілёўдрэве»

Месца выбуху на «Магілёўдрэве»
Месца выбуху на «Магілёўдрэве»

Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў аб пачатку крымінальнай справы па факце выбуху на заводзе «Магілёўдрэў» — паводле артыкулу за «парушэньне правілаў бясьпекі» (ч.2 арт.302 КК РБ).

Падазраваныя не называюцца. Паводле гэтага артыкулу могуць:

  • абмежаваць волю на тэрмін да 5 гадоў;
  • пазбавіць волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў з пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады.

Паводле сьледчых, 25 верасьня каля 18:30 у лякафарбавым цэху адбылося ўзгараньне з адначасовым выбухам.

На момант выбуху, пацьвердзілі сьледчыя, у памяшканьні былі дзевяць чалавек. Тры мужчыны і тры жанчыны зь цялеснымі пашкоджаньнямі рознай цяжкасьці шпіталізаваныя — тры зь іх у цяжкім стане, іх будуць лекаваць у Менску.

Для расьсьледаваньня справы створаная адмысловая група, якую ўзначаліў старшыня СК Іван Наскевіч. Меркаваныя прычыны здарэньня пакуль не называюцца.

​
XS
SM
MD
LG