Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Траіх пацярпелых ад выбуху на «Магілёўдрэў» будуць лячыць у Менску. Яны ў цяжкім стане


Прадпрыемства «Магілёўдрэў»

Трое пацярпелых ад выбуху на прадпрыемстве «Магілёўдрэў» знаходзяцца ў цяжкім стане. Аднаго ўжо перавезьлі на лячэньне ў Менск, у спэцыялізаванае апёкавае аддзяленьне.

Неўзабаве ў Менск даставяць яшчэ дваіх пацярпелых. Іх транспартаваньне ўзгодненае. Пра гэта паведамілі ў магілёўскай бальніцы № 1.

На прадпрыемстве «Магілёўдрэў» пасьля выбуху
На прадпрыемстве «Магілёўдрэў» пасьля выбуху

Стан пацярпелых абумоўлены вялікімі апёкамі, кажуць мэдыкі. Ступень пашкоджаньня сягае 50 % плошчы цела.

«Гэта крытычная велічыня, але тым ня меней, ня гледзячы на цяжкасьць стану, з улікам сучасных тэхналёгіяў пацыенты гатовыя ўспрымаць мэдыцынскую дапамогу», — адзначыў супрацоўнік адміністрацыі бальніцы.

На прадпрыемстве «Магілёўдрэў» пасьля выбуху
На прадпрыемстве «Магілёўдрэў» пасьля выбуху

Стан яшчэ траіх пацярпелых работнікаў прадпрыемства пакуль высьветліць не ўдалося.

Выбух на прадпрыемстве «Магілёўдрэў» адбыўся ў фарбавальнай камэры мэблевага цэху 25 верасьня прыкладна а 18.30. Шасьцёра пацярпелых, двое зь якіх жанчыны, знаходзіліся побач з эпіцэнтрам. Іх даставілі ў бальніцы гораду.

На прадпрыемстве «Магілёўдрэў» пасьля выбуху
На прадпрыемстве «Магілёўдрэў» пасьля выбуху

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG