Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Магілёве, ёсьць пацярпелыя


Каля брамы прадпрыемства пасьля выбуху

На прадпрыемстве «Магілёўдрэў» адбыўся выбух, 6 чалавек пацярпелі. Пра гэта паведаміў Свабодзе прэс-сакратар Магілёўскага абласнога ўпраўленьня Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях Вадзім Урублеўскі.

Інцыдэнт адбыўся ў фарбавальнай камэры лакафарбавальнага цэху прыкладна а 18:30, паведамілі ў Сьледчым камітэце.​

Падчас здарэньня ў цэху знаходзілася 9 чалавек, піша МНС. Шасьцёра пацярпелых работнікаў шпіталізаваныя – трое маюць цяжкія апёкі, яшчэ трое атрымалі ўдары і парэзы. Загінулых няма.

На тэрыторыю прадпрыемства не пускаюць. Прычына выбуху высьвятляецца. Расьсьледаваньне праводзіць Магілёўскі міжраённы аддзел СК Беларусі.

Рабочыя кажуць, што чулі гук, нібыта нешта пляснула. Вылецела рама.

Завод быў адключаны ад электрычнасьці. Цяпер зноў падключаны.

У выніку выбуху пашкодзіліся:

  • сьцяна з сэндвіч-панэляў на плошчы 300 квадратных мэтраў,
  • фарбавальная камэра,
  • 6 аконных блёкаў,
  • шкло.

Абсталяваньне не пашкодзілася. Тэхналягічны працэс у цэху спынілі, на працу прадпрыемства гэта не паўплывала.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG