Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя раскрыла крадзеж грошай па новай схеме: зь відэакамэрамі ўнутры банкаматаў


Новы тып скімэраў
Новы тып скімэраў

Супрацоўнікі ўпраўленьня па раскрыцьці злачынстваў у ІТ-сфэры Міністэрства ўнутраных справаў выявілі інтэрнэт-краму, якая спэцыялізавалася на продажы новых прыладаў для крадзяжу грошай з банкавых картак —скімэраў.

Праваахоўнікам раней былі вядомыя прылады, якія счытваюць зьвесткі банкаўскіх картак дзеля крадзяжу грошай. Звычайна такія ставіліся на прымальнік банкаўскай карткі, і пры пэўнай ступені ўважлівасьці кліент банкамата мог іх заўважыць.

Новыя прылады, якіх дагэтуль ня бачылі ў Беларусі і якія пачалі прадаваць у Горадні, амаль незаўважныя: звонку банкамата відаць толькі невялічкае вочка камэры (яна запісвае, як чалавек набірае пін-код), а асноўная частка прылады прымацаваная ўнутры банкамата.

У сучасных банкаматах ёсьць «антыскімінгавыя» сыстэмы, але яны, кажуць праваахоўнікі, бясьсільныя перад гэтым новым тыпам скімэраў.

МУС раіць уважліва разглядаць банкамат перад выкарыстаньнем (на банкаматах часам ёсьць нават зьвесткі аб тым, як мусіць ці ня мусіць выглядаць прымальнік картак) і ўключыць SMS-апавяшчэньне пра зьняцьце грошай (такая паслуга ёсьць ці не ва ўсіх банках, каштуе некалькі рублёў на месяц).

Прадаўцоў скімэраў новага тыпу затрымалі, завялі крымінальную справу за «крадзеж шляхам выкарыстаньня кампутарнай тэхнікі групай асобаў» (ч. 2 арт. 212 КК), што прадугледжвае пакараньне да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG