Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім гатэлі знайшлі зьмяю

абноўлена

Увечары 26 верасьня ў холе 4-га паверху гатэлю «Юбілейны» ў Менску знайшлі зьмяю.

Ратавальнікі злавілі жывёліну, гэта, як выявілася, быў маісавы полаз альбінос. Зьмяю адвезьлі ў заапарк, дзе яна застанецца, пакуль ня знойдзецца гаспадар.

Свабода пісала, што 15 жніўня на тэрыторыі ясьляў-садка № 292 у Менску злавілі тыгровага пітона. Пазьней гаспадара зьмяі аштрафавалі двойчы агулам на 490 рублёў​ за:

  • парушэньне правілаў утрыманьня рэптыліі;
  • адсутнасьць рэгістрацыі экзатычнай зьмяі паводле заканадаўства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG