Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога намесьніка старшыні Вушацкага райвыканкаму падазраюць у крадзяжы бычка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу супраць былога першага намесьніка старшыні Вушацкага райвыканкаму на Віцебшчыне. Чыноўніка падазраюць у крадзяжы бычка з фэрмы, піша БелаПАН.

Жывёліна каштавала больш за 1000 рублёў.

Як высьветлілі работнікі фінансавай міліцыі, першы намесьнік старшыні райвыканкаму загадаў выкрасьці бычка. Ён набыў вакцыну для ўсыпленьня жывёлы, перадаў яе службовым асобам сельгаскагаспадарчага прадпрыемства, уклаў плян вывазу бычка з фэрмы і дастаўкі яго ў прыватную сялянскую фэрмэрскую гаспадарку Вушацкага раёну.

Да выкраданьня жывёліны былы чыноўнік залучыў чатырох супрацоўнікаў сельгаспрадпрыемства, у тым ліку кіроўцу, вэтэрынарнага доктара і загадчыцу фэрмы.

Усе фігуранты крымінальнай справы прызналі віну.

Чыноўніка абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 326 КК Беларусі «Перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў». Яму пагражае ад 3 да 10 гадоў турмы.

Супрацоўнікаў сельгаспрадпрыемства абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 210 КК «Крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі». Ім пагражае ад 2 да 7 гадоў турмы.

Таксама на сельгаспрадпрыемстве выявілі нястачу 70 галоваў буйной рагатай жывёлы, супрацоўнікі фінансавай міліцыі праводзяць апэратыўныя захады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG