Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнік Pussy Riot кажа, што яго спрабавалі атруціць расейскія спэцслужбы


Надзея Талаконьнікава наведвае Пятра Вярзілава ў бэрлінскім шпіталі, архіўнае фота
Надзея Талаконьнікава наведвае Пятра Вярзілава ў бэрлінскім шпіталі, архіўнае фота

Удзельнік гурту Pussy Riot і выдавец праекту «Медиазона» Пётр Вярзілаў упэўнены, што да спробы яго атруціць датычныя расейскія спэцслужбы. Пра гэта ён паведаміў у інтэрвію нямецкаму выданьню Bild. Паводле актывіста, падставай замаху паслужыла ягонае расьсьледаваньне гібелі расейскіх журналістаў у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы.

У сераду, 26 верасьня, стала вядома, што Вярзілава выпісваюць з клінікі ў Бэрліне. Паводле тэлеканалу RTVi, актывіст мае намер вярнуцца ў Расею, хоць сябры і блізкія яго адгаворвалі. Цяпер Вярзілаў знаходзіцца пад пад аховай паліцыі Нямеччыны. Як паведаміла паплечніца актывіста Надзея Талаконьнікава, за ўсімі, хто прыяжджаў яго наведаць, сачылі невядомыя.

Пётр Вярзілаў трапіў у рэанімацыю ў Маскве 11 верасьня, калі ён пачаў губляць зрок, маўленьне і здольнасьць перасоўвацца. Гэта адбылося неўзабаве пасьля пасяджэньня суду, дзе разглядалася адміністрацыйная справа ў дачыненьні да ягонай дзяўчыны — Веранікі Нікульшынай.

15 верасьня Вярзілава адправілі на лячэньне ў Бэрлін. Лекары бэрлінскай клінікі, дзе знаходзіўся актывіст, прыйшлі да высновы, што ён​, хутчэй за ўсё, быў атручаны. Паводле мэдыкаў, супраць Вярзілава выкарыстоўвалі рэчыва, якое ўплывае на нэрвовую сыстэму.

​Пётр Вярзілаў — выдавец праекту «Медиазона». Ён таксама ўдзельнічаў у акцыях Pussy Riot, апошні раз — падчас фіналу чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі. Тады ён разам са сваімі паплечнікамі выбег на поле ў паліцэйскай форме. Мэтай акцыі было заяўлена вызваленьне палітычных вязьняў, а таксама спыненьне незаконных арыштаў на мітынгах і крымінальных спраў за рэпосты ў сацыяльных сетках. За гэтую акцыю Верзілаву і яшчэ тром удзельнікам Pussy Riot прызначылі па 15 сутак арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG