Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку адбыўся выбух на зьезьдзе кампартыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Загінулых няма, але пацярпеў кандыдат на пасаду кіраўніка «ДНР».

Тры або чатыры чалавекі пацярпелі ў выбуху ў Данецку, які знаходзіцца пад кантролем самаабвешчанай «ДНР», піша Інтэрфакс. У ліку пацярпелых кандыдат у кіраўнікі «ДНР» ад кампартыі Ігар Хакімзянаў прынамсі дзьве жанчыны.

Паводле чальца Камуністычнай партыі «ДНР» Генадзія Фаменкі, выбух адбыўся ў час зьезду партыі, у будынку на той момант знаходзіліся 50 чалавек. Будынак моцна пацярпеў, «выгарала некалькі пакояў на першым паверсе».

«З'езд скончыўся, я праводзіў нараду, сканчалася нарада, мы выходзілі з пакою – і ў гэты момант прагрымеў выбух, – расказаў Інтэрфаксу старшыня партыі Барыс Літвінаў. – Моцна пацярпела сакратарка гаркаму Ірына Якіна, у яе множныя аскепкавыя раненьні цела і твару».

Паводле крыніцы ў «савеце міністраў ДНР», у будынку спрацавала выбухоўка, закладзеная за дзень да зьезду.

У «ДНР» прызначылі «выбары» новага кіраўніка на 11 лістапада (у той жа дзень «выбары» анансавалі ў «ЛНР»), ад 28 верасьня пачаўся працэс рэгістрацыі кандыдатаў. Папярэдні кіраўнік «ДНР» Аляксандар Захарчанка быў забіты ў выбуху 31 жніўня. У «ДНР» вінавацяць у забойстве ўкраінскіх дывэрсантаў, прадстаўнікі Ўкраіны гэта абвяргаюць і кажуць пра ўнутраныя «разборкі» або «расейскі сьлед».

Часовы кіраўнік «ДНР» Дзяніс Пушылін
Часовы кіраўнік «ДНР» Дзяніс Пушылін

Пакуль «ДНР» кіруе Дзяніс Пушылін — былы старшыня «Народнага савету» і пастаянны прадстаўнік «ДНР» на менскіх перамовах. Ён таксама выстаўляе сваю кандыдатуру на будучых «выбарах».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG