Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША затрымалі мужчыну, які адправіў падазроныя лісты Трампу і ў Пэнтагон


Пэрсанал міністэрства абароны ЗША ў ахоўных касьцюмах правярае падазроны канвэрт. 2 кастрычніка 2018 году
Пэрсанал міністэрства абароны ЗША ў ахоўных касьцюмах правярае падазроны канвэрт. 2 кастрычніка 2018 году

Былы амэрыканскі вайсковы марак, 39-гадовы Уільям Клайд Ален быў арыштаваны 3 кастрычніка ў штаце Юта ў сувязі з падазронымі лістамі, накіраванымі ў Белы дом і Пэнтагон на гэтым тыдні.

Гэта адбылося пасьля таго, як улады паведамілі, што два канвэрты, адпраўленыя ў Пэнтагон, зьмяшчалі не рыцын, як спачатку меркавалі, а насеньне клешчавіны, якое зьмяшчае гэтае атрутнае рэчыва. Такое насеньне можа нашкодзіць арганізму, калі яго праглынуць, але гэта ня так небясьпечна, як уласна рыцын.

Ален служыў у вайскова-марскім флёце ЗША з 1998 па 2002 год. У 2008 годзе ён быў асуджаны за напад, а затым і ў іншых, больш дробных крымінальных справах.

Улады ЗША расьсьледуюць факт адпраўкі амэрыканскім чыноўнікам лістоў з падазроным зьмесьцівам, паведаміла позна вечарам 2 кастрычніка Сакрэтная служба ЗША.

Адрасатам ліста зь невядомым рэчывам быў прэзыдэнт Дональд Трамп. Яшчэ два адрасаваліся кіраўнікам Пэнтагону, і іхнае зьмесьціва вядомае — спэцыялісты меркавалі, што гэта атрутны рыцын. Лісты павінны былі атрымаць міністар абароны ЗША Джым Матыс, які на гэтым тыдні знаходзіцца ў эўрапейскім турнэ, а таксама старшыня ваенна-марскіх апэрацый Вайскова-марскіх сіл адмірал Джон Рычардсан.

Ніводзін з адрасатаў не атрымаў падазронай карэспандэнцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG