Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трампу даслалі ліст зь невядомым зьмесьцівам, — Сакрэтная служба ЗША


Пэрсанал міністэрства абароны ЗША ў ахоўных касьцюмах правярае падазроны канвэрт. 2 кастрычніка 2018 году
Пэрсанал міністэрства абароны ЗША ў ахоўных касьцюмах правярае падазроны канвэрт. 2 кастрычніка 2018 году

Улады ЗША расьсьледуюць факт адпраўкі амэрыканскім чыноўнікам лістоў з падазроным зьмесьцівам.

Сакрэтная служба ЗША пацьвердзіла, што перахапіла падазроны канвэрт зь невядомым рэчывам, які прызначаўся прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу. Сакрэтная служба адмовілася ад далейшых камэнтароў, заявіўшы, што яна «сумесна з супрацоўнікамі праваахоўных органаў расьсьледуе гэтую сытуацыю».

Канвэрт ня трапіў у Белы дом: ён быў кваліфікаваны як «падазроны» яшчэ на пошце і ФБР забрала яго на праверку.

Раней стала вядома, што два падазроныя канвэрты, дасланыя ў Пэнтагон, паступілі 1 кастрычніка ў цэнтар сартаваньня пошты для вайсковага ведамства краіны. Яны былі адрасаваныя міністру абароны ЗША Джэймсу Мэтысу, а таксама начальніку штабу ВМС адміралу Джону Рычардсану. Пачатковыя тэсты выявілі ў іх сьляды таксычнага рэчыва рыцыну. Ніводзін з адрасатаў не атрымаў падазронай карэспандэнцыі.

Рыцын — магутны яд расьліннага паходжаньня, які часта выкарыстоўваецца тэрарыстамі ў якасьці хімічнай зброі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG