Напярэдадні ў выніку сутыкненьня аўтамабіля Renault Logan з прычэпленым да трактара плугам загінулі чатыры жанчыны, яшчэ адна ў цяжкім стане знаходзіцца ў бальніцы.
Намесьнік кіраўніка кіроўнай партыі Турэччыны паабяцаў раскрыць «усю праўду» пра забойства журналіста Джамаля Хашокджы. «Турэччына не дазволіць гэта схаваць», — заявіў былы віцэ-прэм’ер краіны Нуман Куртулмуш.
Загінулі 4 чалавекі: тры грамадзяніна Расеі і грамадзянін Беларусі. Выбух на заводзе па вытворчасьці піратэхнікі «Авангард» у Ленінградзкай вобласьці Расеі адбыўся ў пятніцу днём. Заведзеная крымінальная справа.
У сталіцы Аўганістана Кабуле каля выбарчых участкаў грымнула некалькі выбухаў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Associated Press са спасылкай на прадстаўніка праваахоўных органаў.
У пятніцу каля 19.30 у выніку сутыкненьня аўтамабіля Renault Logan і трактара загінулі 40-гадовая кіроўца легкавога аўтамабіля і тры жанчыны-пасажыркі (19, 35 і 49 гадоў). Яшчэ адна 19-гадовая пасажырка шпіталізавана з цяжкімі траўмамі. Кіроўца не заўважыла прычапныя плугі.
У сваёй апошняй калёнцы ў The Washington Post незадоўга да свайго зьнікненьня савудаўскі журналіст Джамаль Хашокджы выступіў у абарону свабоды слова на Блізкім Усходзе.
Ня менш за 50 чалавек былі забітыя 19 красавіка ў горадзе Амрытсар ў індыйскім штаце Пэнджаб падчас індуісцкага фэстывалю фаервэркаў.
Сьледчы камітэт узяў пад варту кіроўцу маршруткі, якая трапіла ў аварыю пад Валожынам на трасе Менск — Горадня. Загінулі 2 пасажыры. Кіроўцу пагражае ад 3 да 7 гадоў турмы.
Абвінавачаны ў забойстве баўгарскай журналісткі Вікторыі Марынавай 21-гадовы Севярын Красіміраў прызнаў сваю віну.
У горадзе Гатчына пад Санкт-Пецярбургам на заводзе піратэхнікі «Авангард» адбыўся магутны выбух.
У офісах пачалі працаваць праваахоўнікі, супрацоўнікі Сьледчага камітэту і крыміналісты, кіноляг з сабакам: праводзяцца праверка па факце пагрозаў і выяўленьне асобы іх аўтара. Эвакуацыі не было.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што савудаўскі журналіст Джамаль Хашогджы, «здаецца, сапраўды быў забіты». Такую заяву кіраўнік Белага дома зрабіў, адказваючы на пытаньні журналістаў на авіябазе Эндрус у Мэрылэндзе.
У сьледзтва зьявіліся пытаньні і да мэдыка, які палічыў, што «керчанскаму стралку» Уладзіславу Расьлякову можна мець зброю.
Выдавец газэты падазрае, што да гэтага маюць дачыненьне пракрамлёўскія «фабрыка троляў» і ўзброеныя найміты «ЧВК Вагнера».
На трасе М6 Менск — Горадня маршрутны аўтобус уехаў у бэтонную агароджу. Двое пасажыраў загінулі.
Грамадзянін Кітаю, які інсцэнаваў уласную сьмерць, каб атрымаць страхавыя выплаты, здаўся паліцыі. Навіна аб гібелі мужа прымусіла ягоную жонку забіць дваіх іх дзяцей і пакончыць з сабой, паведамляе ВВС.
Падсудных узялі пад варту ў залі суду. Але прысуды яшчэ не набылі законнай сілы і могуць быць абскарджаныя.
Брытанскі мастак Бэнксі раскрыў падрабязнасьці зьнішчэньня карціны «Дзяўчынка з шарам».
Міністар аховы здароўя Расеі Вераніка Скварцова заявіла, што падчас страляніны ў Керчанскім каледжы загінулі 20 чалавек. Усіх загінулых апазналі сваякі.
Турэцкія сьледчыя 17 кастрычніка праводзяць ператрус у рэзыдэнцыі генэральнага консула Савудаўскай Арабіі ў Стамбуле, паведамляе турэцкае выданьне Hurriyet. Улады Турэччыны спадзяюцца знайсьці ў будынку доказы ў справе аб зьнікненьні журналіста Джамаля Хашокджы.
У палітэхнічным тэхнікуме Керчы ў анэксаваным Крыме адбыўся выбух. Паводле апошніх зьвестак, загінулі 19 чалавек, пацярпелі каля 50. Сьледчы Камітэт Расеі ўзбудзіў крымінальную справу паводле артыкулу «Тэракт», але пазьней перакваліфікаваў на «Забойства».
СМІ публікуюць відэа з месца выбуху ў політэхнічным каледжы Керчы. На відэа бачна, як ратавальнікі нясуць пацярпелых на насілках да машын «хуткай дапамогі». Па папярэдніх дадзеных, у выніку інцыдэнту загінула не менш за 13 чалавек.
Каля 10 чалавек маглі загінуць у выніку выбуху ў політэхнічным каледжы ў Керчы.
Станцыю мэтро закрылі для пасажыраў, цягнікі не спыняліся.
Вакол сытуацыі з добраўпарадкаваньнем Вайсковых могілак у Менску разгарэўся яшчэ адзін скандал. Унук сьвятара, чыю магілу каля царквы Аляксандра Неўскага перарабілі ў рамках гэтага добраўпарадкаваньня, зьбіраецца падаваць у суд.
Вайскова-паветраныя сілы ЗША забілі каля 60 джыхадыстаў самалійскай групоўкі «Аль-Шабаб», якую Вашынгтон прызнае тэрарыстычнай арганізацыяй.
У Віньніцкай вобласьці ў аўторак, 16 кастрычніка, разьбіўся зьнішчальнік Су-27 узброеных сіл Украіны. Пра гэта паведамляе Мінабароны краіны.
Паліцыя Мюнхэна адкрыла справу пасьля акцыі брытанскага журналіста Грэма Філіпса на магіле ідэоляга ўкраінскага нацыяналістычнага руху Сьцяпана Бандэры. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйнай старонцы консульства Украіны ў Мюнхэне ў фэйсбуку.
П’яны мужчына 15 кастрычніка ў двары сярод шматкватэрнай забудовы на вуліцы Жукава ў Баранавічах пагражаў мясцовым жыхарам пнэўматычным пісталетам. Пасьля пачаў страляць па аўто і пашкодзіў шкло.
У Нямеччыне на чыгуначным вакзале гораду Кёльн паліцыя ў панядзелак затрымала чалавека, які захапіў закладніцу.
Дасьледчык Amnesty International Алег Казлоўскі, накіраваны ў сталіцу Інгушэтыі Магас для маніторынгу пратэстаў супраць перадачы зямель Чачні, быў выкрадзены, зьбіты і паддадзены інсцэніроўцы сьмяротнага пакараньня.
Упраўленьне Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю выявіла схему гандлю бытавой тэхнікай бяз сплаты падаткаў.
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавёў у інтэрвію парталу catholic.by пра кароткую размову з Папам рымскім у Ватыкане.
Сьвятару Сьвята-Міхайлаўскага праваслаўнага прыходу ў Менску Аляксандру Шрамку было сёння забаронена служыць. Забарона пакуль вусная, афіцыйны дакумэнт чакаецца ў аўторак.
Каля ўезду ў скандальна вядомы рэстаран «Паедзем паядзім» каля Курапатаў увечары 13 кастрычніка ўзьнік канфлікт паміж футбалістам Вячаславам Глебам (малодшы брат больш пасьпяховага Аляксандра Глеба) і абаронцамі ўрочышча, якія нясуць вахту з 31 траўня, паведамляе БелаПан.
У цэнтры Кіева некалькі дзясяткаў актывістаў, выкрыкваючы нацыяналістычныя лёзунгі, спрабавалі зьнесьці камуністычныя помнікі, у тым ліку помнік савецкаму генералу Мікалаю Ватуціну.
Запіс допыту і забойства савудаўскага журналіста Джамаля Хашокджы ў консульстве Савудаўскай Арабіі ў Стамбуле быў зроблены на гадзіньнік Apple Watch. Пра гэта 13 кастрычніка паведамляе Reuters са спасылкай на турэцкае выданьне Sabah.
Саудаўскую Арабію чакае суровае пакараньне, калі высьветліцца, што зьніклы журналіст Джамаль Хашокджы быў забіты ў саудаўскім консульстве ў Стамбуле. Пра гэта прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у інтэрвію тэлеканалу CBS.
Колькасьць загінулых можа ў далейшым павялічыцца з пашырэньнем пошукавых апэрацыяў у прыбярэжных раёнах штату Флорыда
Нямеччына падаўжае яшчэ на паўгода дзеяньне кантролю на мяжы з Аўстрыяй — з 12 лістапада да 11 траўня 2019 году. Апавяшчэньне аб гэтым рашэньні Бэрліну ўзгоднена з Аўстрыяй, Даніяй, Швэцыяй, Нарвэгіяй і накіравана Эўрапейскай камісіі, а таксама ўрадам краін Эўразьвязу.
Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы 12 кастрычніка прыняла рэзалюцыю, у якой запатрабавала ад Расеі перадаць уладам Польшчы абломкі польскага ўрадавага авіяляйнэра Ту-154, які пацярпеў крушэньне пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году.
Ва ўпраўленьні Сьледчага камітэта Беларусі па Горадзенскай вобласьці паведамілі, што расьсьледаваньне крымінальнай справы, якую ўзбудзілі па факту хуліганства адносна дзьвюх малалетніх дзяўчынак, працягваецца.
Праваабарончыя арганізацыі заклікаюць беларускія ўлады не экстрадзіраваць былога таджыцкага футбаліста Парвіза Турсунава у Таджыкістан.
Ад 8 да 15 гадоў турмы з канфіскацыяй пагражае 32-гадоваму раней судзімаму менчуку і 33-гадоваму грамадзяніну Расеі.
Ва Ўладзімірскім цэнтрале каля 20 асуджаных парэзалі сабе вены на знак пратэсту супраць адпраўкі ў калёнію № 3 гораду Ўладзіміру.
ЗША перахапілі перамовы саудаўскіх чыноўнікаў, якія абмяркоўвалі пляны выкраданьня і вывазу на радзіму апазыцыйнага журналіста Джамаля Хашокджы, які зьнік 2 кастрычніка.
Суд у Нью-Ёрку зьняў з прадусара Гарві Вайнштэйна адно з абвінавачваньняў у сэксуальным гвалце. Па дадзеных тэлеканала АВС, гаворка ідзе аб абвінавачваньні ў дамаганьнях да актрысы Люсі Эванс, якія, па яе словах, мелі месца ў 2004 годзе.
Ахвярамі ўрагану «Майкл» сталі як мінімум два чалавекі, у іх ліку адно дзіця. Паводле дадзеных Reuters цяпер ураган аслабеў, але ўсё яшчэ ўяўляе небясьпеку для соцень тысяч людзей у штатах Флорыда, Алабама і Джорджыя.
Паводле паведамленьняў турэцкай прэсы, да зьнікненьня савудаўскага журналіста і дысыдэнта Джамаля Хашокджы ў Стамбуле мае дачыненьне каманда з 15 чалавек, якая спэцыяльна дзеля гэтага прыбыла ў Стамбул з Эр-Рыяду.
Загрузіць яшчэ