Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International заяўляе пра выкраданьне і зьдзекі са свайго супрацоўніка ў Расеі

Пратэст супраць пагадненьня аб мяжы паміж Інгушэтыяй і Чачнёй, Магас, 5 кастрычніка
Пратэст супраць пагадненьня аб мяжы паміж Інгушэтыяй і Чачнёй, Магас, 5 кастрычніка

Дасьледчык Amnesty International Алег Казлоўскі, накіраваны ў сталіцу Інгушэтыі Магас для маніторынгу пратэстаў супраць перадачы зямель Чачні, быў выкрадзены, зьбіты і паддадзены інсцэніроўцы сьмяротнага пакараньня.

Пра гэта Amnesty International паведамляе на сваім сайце.

Алег Казлоўскі прыбыў у Магас 5 кастрычніка для маніторынгу мірных пратэстаў, якія пачаліся пасьля падпісаньня 26 верасьня паміж лідэрамі Інгушэтыі і Чачні пагадненьня аб вызначэньні адміністрацыйнай мяжы паміж двума рэгіёнамі.

Алег Казлоўскі
Алег Казлоўскі

Вечарам наступнага дня невядомы, які назваўся прадстаўніком арганізатараў пратэсту, завабіў Казлоўскага ў сваёй аўтамабіль нібыта для абмеркаваньня арганізацыі сустрэчы з мітынгоўцамі. Замест гэтага яго адвезьлі за межы гораду, дзе яго распранулі, пачалі зьбіваць і пагражаць расстрэлам. Зьдзекі працягваліся дзьве гадзіны.

«Яны прыставілі пісталет да маёй галаве і сказалі, што зьбіраюцца мяне забіць. Мужчыны прадставіліся супрацоўнікамі мясцовага Цэнтру па барацьбе з экстрэмізмам. Яны запатрабавалі ад мяне імёны маіх кантактаў у Інгушэтыі ды пагражалі забіць маю жонку і дзяцей, калі я паведамлю аб тым, што адбылося», — сказаў Казлоўскі.

Ад Казлоўскага патрабавалі расказаць, на каго ён працуе, і прымушалі стаць іх інфарматарам. Яны таксама фатаграфавалі Казлоўскага голым, пагражаючы апублікаваць здымкі. Затым супрацоўніка Amnesty International вывезьлі ў Паўночную Асэтыю і адпусьцілі ў аэрапорце са словамі: «Ніколі не вяртайся і ня пішы пра Інгушэтыю».

«Гэты гвалтоўны інцыдэнт выклікае шок і трывогу. Але ўлады павінны разумець, што нас не змогуць запалохаць людзі, якія хаваюцца за маскамі. Мы падалі заяву аб злачынстве ў расейскія кампэтэнтныя органы», — заявіла Мэры Стратэрс, дырэктар Amnesty International па Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі.

XS
SM
MD
LG