Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў нападу на каледж у Керчы дасягнула 20. Большасьць — непаўналетнія


UKRAINE -- Rescuers carry an injured victim of a blast at at a college in the city of Kerch, Crimea, October 17, 2018

Міністар аховы здароўя Расеі Вераніка Скварцова заявіла, што падчас страляніны ў Керчанскім каледжы загінулі 20 чалавек. Усіх загінулых апазналі сваякі.

«20 загінулых: 15 навучэнцаў, сярод іх 11 непаўналетніх, і пяцёра супрацоўнікаў», — сказала Скварцова журналістам.

На месцы трагедыі 17 кастрычніка
На месцы трагедыі 17 кастрычніка

Паводле Скварцовай, асноўнай прычынай сьмерці загінулых у Керчы сталі агнястрэльныя раненьні, а ў бальніцы трапілі пацярпелыя ад выбуху «самаробнага выбуховага прыстасаваньня, начыненага велізарнай колькасьцю дробных мэталічных кампанэнтаў».

Паводле апошніх зьвестак, пацярпелі 70 чалавек, 10 зь іх знаходзяцца ў рэанімацыі, пяцёра параненых — у коме.

17 кастрычніка ў анэксаваным Крыме ў Керчы адбыўся напад на політэхнічны каледж.

У нападзе падазраюць 18-гадовага студэнта 4-га курса гэтага каледжу Ўладзіслава Расьлякова. Сьцьвярджаецца, што ён страляў з паляўнічай стрэльбы, а таксама прывёў у дзеяньне самаробнае выбуховае прыстасаваньне, а пасьля скончыў жыцьцё самагубствам. Яго знайшлі памерлым на другім паверсе каледжа.

Фота падазраванага Руслана Расьлякова
Фота падазраванага Руслана Расьлякова

Сьледчы камітэт Расеі завёў справу аб забойстве «двух і больш асобаў агульнанебясьпечным спосабам». Першапачаткова была заведзеная крымінальная справа па артыкуле «тэракт», аднак пазьней яна была перакваліфікаваная на артыкул «забойства».

Падкантрольны Крамлю кіраўнік Крыму Сяргей Аксёнаў сьцьвярджае, што юнак дзейнічаў адзін, ці былі ў яго саўдзельнікі за межамі навучальнай установы, высьвятляецца.

У анэксаваным Крыме абвешчаная трохдзённая жалоба.

На месцы трагедыі
На месцы трагедыі

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выказаў спачуваньні ўкраінцам, якія страцілі дзяцей і блізкіх у Керчанскай трагедыі. Ён таксама расказаў, што ўкраінская пракуратура Аўтаномнай рэспублікі Крым пачала ўласнае расьсьледаваньне паводле артыкулу «тэракт». Украіна, растлумачыў ён, па-ранейшаму лічыць Крым сваёй тэрыторыяй, а людзей у Крыме — грамадзянамі Ўкраіны, якія жывуць пад акупацыяй. Такім чынам, Украіна расьсьледуе забойствы сваіх грамадзянаў.

XS
SM
MD
LG