Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітаец інсцэнаваў уласную сьмерць дзеля страхоўкі, жонка з адчаю забіла сябе і дзяцей


Ілюстрацыйнае фота REUTERS
Ілюстрацыйнае фота REUTERS

Грамадзянін Кітаю, які інсцэнаваў уласную сьмерць, каб атрымаць страхавыя выплаты, здаўся паліцыі. Навіна аб гібелі мужа прымусіла ягоную жонку забіць дваіх іх дзяцей і пакончыць з сабой, паведамляе ВВС.

У пачатку верасьня мужчына набыў страхоўку коштам у 145 000 даляраў — ягоная жонка пра гэта ня ведала, кажуць у паліцыі. Пры гэтым атрымальніцай патэнцыйнай выплаты павінна была стаць менавіта яна.

34-гадовага Хэ прызналі памерлым пасьля таго, як ягоны арэндаваны аўтамабіль знайшлі ў рацэ. Цела не было знойдзенае.

Ён не падзяліўся дэталямі свайго пляну з жонкай, і тая сапраўды паверыла, што муж загінуў. Пасьля стала вядома, што разам зь дзецьмі — 4-гадовым сынам і 3-гадовай дачкой — жанчына скокнула ў сажалку і памёрла. Вядома, што 31-гадовая жонка пакінула перадсьмяротную запіску, дзе піша, што хоча «узьяднацца» з мужам.

На наступны дзень пасьля трагедыі Хэ добраахвотна здаўся ў паліцэйскі ўчастак у правінцыі Хунань.

Яго затрымалі паводле абвінавачваньня ў махлярстве з мэтай атрыманьня страхавых выплат.

Вядома, што ў мужчыны ёсьць даўгі на суму каля 14 500 даляраў.

Гэтая гісторыя актыўна абмяркоўваецца ў кітайскіх сацсетках: толькі на працягу некалькіх дзён былі апублікаваныя каля 29 000 000 запісаў з хэштэгам #ManFakesDeathLeadingtoWifesDeath.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG