Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінавачаны ў забойстве баўгарскай журналісткі прызнаў віну


Севярын Красіміраў
Севярын Красіміраў

Абвінавачаны ў забойстве баўгарскай журналісткі Вікторыі Марынавай 21-гадовы Севярын Красіміраў прызнаў сваю віну. Пра гэта 19 кастрычніка, паведаміў мясцовы тэлеканал Nova.

«Я ня ведаю, што адбылося. Я нічога не памятаю. Я даў ёй аплявуху, і яна ўпала. Я хацеў сысьці, але яна дагнала мяне, — распавёў Севярын Красіміраў перад пачаткам судовага паседжаньня. — Я ня веру ў тое, што я мог зьдзейсьніць такое! Так, я вінаваты!».

Абвінавачаны ў забойстве і згвалтаваньні Вікторыі Марынавай сказаў, што перад гэтым ён ужываў наркотыкі і алькаголь.

Севярын Красіміраў таксама заявіў, што пагодзіцца зь любым прысудам, у тым ліку з пажыцьцёвым зьняволеньнем. Яму выстаўленыя абвінавачаньні ў згвалтаваньні і наўмысным забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасьцю. Паводле сьледзтва, злачынства не было зьвязанае з прафэсійнай дзейнасьцю журналісткі.

Севярына Красімірава затрымалі ў Нямеччыне 9 кастрычніка.

Цела 30-гадовай Вікторыі Марынавай са сьлядамі згвалтаваньня выявілі ў парку баўгарскага гораду Русэ 6 кастрычніка. Журналістка тэлеканалу TVN займалася расьсьледаваньнямі крадзяжоў сродкаў Эўразьвязу ў Баўгарыі.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG