Ахвярамі ўрагану «Майкл» сталі як мінімум два чалавекі, у іх ліку адно дзіця. Пра гэта паведамляе Reuters. Паводле дадзеных агенцтва, цяпер ураган аслабеў, але ўсё яшчэ ўяўляе небясьпеку для соцень тысяч людзей у штатах Флорыда, Алабама і Джорджыя.
Раней паведамлялася, што хуткасьць ветру дасягала 250 кілямэтраў на гадзіну. Без электрычнасьці засталіся больш за 700 тысяч дамоў, эвакуаваныя каля паўмільёна чалавек. У рэгіёне ўведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі. Урагану была прысвоена чацьвёртая катэгорыя небясьпекі зь пяці магчымых. Шкода ад разбурэньняў ацэньваецца на 50 мільярдаў даляраў. З прычыны непагадзі таксама давялося скараціць здабычу нафты і газу, зачыненыя марскія порты і скасаваныя сотні авіярэйсаў.